Леанард Бернстайн
Леанард Бернстайн | |
---|---|
англ.: Leonard Bernstein | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 25 жніўня 1918[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 кастрычніка 1990[2][3][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Samuel Joseph Bernstein[d][5] |
Маці | Jennie Resnick[d][5] |
Жонка | Felicia Montealegre[d][7] |
Дзеці | Jamie Bernstein[d], Alexander Bernstein[d] і Nina Bernstein[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Richard Stöhr[d] і Надзя Буланжэ[8] |
Прафесіі | дырыжор, піяніст, кампазітар, музыказнавец, кінакампазітар |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | сімфонія, класічная музыка і опера |
Выхаванцы | Marin Alsop[d], Evelyn Lear[d], Yutaka Sado[d], Paavo Järvi[d] і Jeannette Sorrell[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Імператарская прэмія (1990) прэмія Леоні Сонінг[d] (1965) залаты медаль Каралеўскага філарманічнага таварыства[d] (1987) Brahms-Preis[d] (7 верасня 1988) прэмія Эрнста фон Сіменса[d] (1987) |
Аўтограф | |
leonardbernstein.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леанард Бернстайн (англ.: Leonard Bernstein; 1918, Лорэнс, штат Масачусетс, ЗША — 1990) — амерыканскі кампазітар, піяніст і дырыжор. Ён быў першым дырыжорам з ЗША, што атрымаў міжнародную славутасць і прызнанне за дырыжорства ў Нью-Ёркскай філармоніі, асабліва за Канцэрты для Юнага Слухача і выкананне сваіх кампазіцый «Вестсайдская гісторыя» («West Side Story»), «Кандыд» («Candide») і «У горадзе» («On The Town»).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1918 годзе, у горадзе Лорэнс, Масачусетс, ЗША, у сям’і яўрэяў з Роўна (Украіна). Яго бабуля жадала, каб дзіцёнка назвалі Луісам (што напачатку і зрабілі), аднак імя Леанард бацькам падабалася болей, і таму ў 16 гадоў Луіс Бернстайн афіцыйна змяніў сваё імя. Бацька Леанарда, Сэм Бернстайн, быў бізнесоўцам, і таму не падтрымліваў сынава захапленне музыкай. Насуперак свайму гледзішчу, менавіта ён упершыню пайшоў з сынам на фартэпіянны канцэрт, пасля якога Леанард сур’ёзна зацікавіўся музыкай. Навукай малады Леанард займаўся ў Лацінскай Школе Гарысана ў Бостане. Калі бацька даведаўся пра заняткі сына, ён перастаў даваць яму грошы, і таму Леанард вымушаны быў зарабляць, навучаючы музыцы маладзейшых за яго студэнтаў, і, ў той жа час, навучацца самому.
Навука
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння Бостанскай Лацінскай Школы (1935), Леанард пайшоў у Гарвардскі ўніверсітэт, дзе яго настаўнікам быў Уолтэр Пістан. Пасля Гарвардскага ўніверсітэта, Бернстайн навучаўся ў Музычным Інстытуце Кёрціса, Філадэльфія і зрабіўся адзіным студэнтам, што атрымаў адзнаку «А» за дырыжорства ад Фрыца Райнара. У Кёрцісе Леанард таксама хадзіў на фартэпіянныя заняткі ў Ізабелы Венгеравай і Генрыха Гебхарда.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У Нью-Ёрку, куды Леанард пераехаў пасля Кёрціса, у яго было неразборлівае сексуальнае жыццё, пераважна з маладымі мужчынамі, як потым зазначыў яго біёграф Бартан. Аднак яго сасваталі да Феліцыі Мантылігр, з якой ён у 1951 годзе ажаніўся. Жаніцца Леанарду параіў Дзімітры Мітрапалас, каб скончыліся бясконцыя чуткі і спрэчкі аб ягонах арыентацыі і сексуальным жыцці.
У Феліцыі і Леанарда нарадзілася тры дзіцяці, Ямі, Аляксандр і Ніна. Аднак, тым часам, узмацняўся рух за прызнанне гомасексуалаў, і таму нечакана Леанард кінуў жонку і сышоў да сябра Тома Кофрана. Праз некаторы час ён даведаўся, што Феліцыя хворая на рак лёгкіх. Тады ён вярнуўся да жонкі, якую даглядаў да яе смерці. Пасля таго, як Феліцыя памерла, Леанард, па ўспамінах Аляксандра, часта папракаў і вінаваціў сябе ў тым, што кінуў яе, як быццам тое зрабілася прычынай яе хваробы. Смерць жонкі адбілася на ягом дырыжорстве, што зрабілася больш нервовым. Але, некаторыя бачылі ў гэтым толькі сталасць Леанарда, што з цягам часу выпрацаваў свой непаўторны стыль.
Музычная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Леанард быў прызнаным майстрам у музыцы, кампазітарам, піяністам, дырыжорам, настаўнікам. Ён быў вядомы сваімі выступамі з лепшымі аркестрамі ў свеце. За жыццё, Леанард напісаў тры сімфоніі, дзве оперы, пяць мюзіклаў і яшчэ шмат іншых кампазіцый.
Упершыню Леанард узышоў за дырыжорскі пульт 13 лістапада 1943 года ў Нью-Ёркскай Філармоніі, дзе ён быў асіставаў Бруна Уолтэра, як той захварэў. Канцэрт быў вельмі паспяховым і Леанард зрабіўся вядомым па ўсёй краіне, бо канцэрт трансляваўся па радыё. Сола на віяланчэлі ў той дзень гуляў Джозаф Шустар, аркестр выконваў «Дон Кіхота» Рычарда Штраўса. Леанард дагэтуль ніколі не гуляў Дон Кіхота. Пасля Другой Сусветнай Вайны хутка пачала расці вядомасць Бернстайна па ўсім свеце. У 1949 годзе ён кіраваў прэм’ернай гульнёй «Turangalîla-Symphonie» Аліваяра Мес’ена. Леанард узняўся на пасаду музычнага дырэктара ў Нью-Ёркскай Філармоніі ў 1958 годзеі знаходзіўся на ёй да 1969 года. Ён зрабіўся вельмі вядомым чалавекам у ЗША пасля як ён прадырыжаваў 53 Канцэрты для Юнага Слухача, што паказвалі па тэлевізары ў праграме Амнібус на канале CBS. Знакамітасць прыйшла да яго, дзякуйчы яго майстэрству і той гадавальнай рабоце, што неслі гэтыя канцэрты да дзяцей. Некаторыя з Канцэртаў для Юнага Слухача былі выдадзеныя на плытках, за іншыя ён атрымаў некалькі прэмій Грэмі. Канцэрты для Юнага Слухача сталі самай доўгай серыяй тэлевізійных праграм, прысвечаных класічнай музыцы, яны доўжыліся з 1958 да 1972 гадоў. Праз трыццаць гадоў, 25 Канцэртаў для Юнага Слухача былі перададзены па канале «Трыа», а затым выадзены на DVD.
У 1947 годзе Леанард упершыню дырыжаваў у Тэль-Авіве, так пачалася яго шматгадовая сувязь з Ізраілем. У 1957 ён прадырыжаваў канцэрт на адкрыцці залі Mann Auditorium, што ў Тэль-Авіве, там пазней ён не раз яшчэ выступаў. У 1967 годзе Бернстайн згуляў канцэрт у падтрымку аб’яднання Іерусаліма.
У 1966 годзе ён дэбютаваў з «Фальстафам» Вердзі ў Венскай Оперы. У 1970 годзе ён там жа згуляў «Філэліа» Бетховена. У 1986 годзе Леанард дырыжаваў там сваё ўласнае «Ціхае Месца» («A Quiet Place»). Апошні раз ён з’явіўся на сцэне Оперы нечакана ў 1989 годзе: пасля «Хаваншчыны» М. Мусаргскага ён узышоў на сцэну і перад узнялайся, апладысментавальнай аўдыторыяй падзякаваў дырыжору Клаўдзіа Абада за цудоўны канцэрт.
З 1970 года Бернстайн дырыжаваў Венскі Філарманічны Аркестр, з якім ён згуляў шмат кампазіцый, што раней гуляў у Нью-Ёркскай Філармоніі, між іх сімфоніі Бетховена, Маглера, Брамса і Шумана. У 1980-ых гадах ён кіраваў на канале PBS праграмай пра Бетховена, у гэтых праграмах ён, разам з Венскім Філарманічным Аркестрам згуляў усе дзевяць сімфоній Бетховена, некаторыя яго авертуры і Missa Solemnis.
У Раство, 25 снежня 1989 года, Леанард Бернстайн прадырыжаваў Сімфонію No. 9 Бетховена ў Канцэртнай Залі Усходняга Берліна, у гонар падзення Берлінскай Сцяны. Канцэрт трансляваўся болей чым у 20 краінах, глядзелі яго больш за 100 мільёнаў чалавек. У сваёй прамове, падчас цытавання «Оды да Радасці» Фрыдрыха Шыллера, замест слова Радасць ён мовіў Воля. «Я ўпэўнены, Бетховен блаславіў бы нас», зазначыў Леанард.
Бернстайна высока цанілі музыкі, асабліва члены Венскага Філарманічнага Аркестра і Ізраільскага Філарманічнага Аркестра, з якімі ён даволі часта працаваў. Асабліва адзначаюцца яго выкананні Густава Маглера, Арана Копланда, Іагана Брамса, Дзмітрыя Шастаковіча, Геогрія Гершвіна (за выкананне «Блакітнае Рапсодыі» [«Rhapsody in Blue»] і «Амерыканца ў Парыжы» [«An American in Paris»]), і, безумоўна, выкананні сваіх кампазіцый.
Леанард Бернстайн памёр праз некалькі дзён ад таго, як ён спыніў дырыжаваць. Апошні раз ён выступаў у Тангвудзе разам з Бостанскім Сімфанічным Аркестрам, гуляючы «Інтэрлюдыю Чатырох Мораў»(«Four Sea Interlude») Брытана і Сёмую Сімфонію Бетховена. Шмат гадоў Леанард, заўзяты курэц, пакутаваў ад эмфізэмы, а падчас выканання Сёмай Сімфоніі ён з цяжкасцю пераадолеў кашаль, які ледзь не змарнаваў канцэрт. Калі жалобная працэсія ішла па Манхэтэне, будаўнікі і іншыя людзі па баках вуліцы знялі шляпы і голасна мовілі «Дапабачэння, Лені». Бернстайн пахаваны на могілках Грын-Вуд, Бруклін, Нью-Ёрк.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Бернстайн Леонард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Leonard Bernstein // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Leonard Bernstein // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ Бернстайн Леонард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ The True Story of ‘Maestro’ and Leonard Bernstein’s Complicated Marriage — 2023.
- ↑ Grove Music Online — OUP. — doi:10.1093/GMO/9781561592630.ARTICLE.03705 Праверана 20 лістапада 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 25 жніўня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Эсэкс (Масачусетс)
- Памерлі 14 кастрычніка
- Памерлі ў 1990 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Пахаваныя на могілках Грын-Вуд
- Выпускнікі Гарварда
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
- Кавалеры Камандорскага Крыжа ордэна Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Камандоры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
- Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
- Лаўрэаты прэміі Эрнста Сіменса
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары ЗША