Перайсці да зместу

Бернарда Берталучы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бернарда Берталучы
Bernardo Bertolucci
Імя пры нараджэнні Bernardo Bertolucci
Дата нараджэння 16 сакавіка 1941(1941-03-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лістапада 2018(2018-11-22)[4][5] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Attilio Bertolucci[d]
Жонка Адрыяна Асці[d], Maria Paola Maino[d] і Clare Peploe[d][7]
Адукацыя
Прафесія
Узнагароды

вялікі афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»[d] (2 чэрвеня 1988)

прэмія «Оскар» за найлепшую рэжысуру прэмія «Оскар» за найлепшы адаптаваны сцэнарый

Sutherland Trophy[d] (1970)

National Society of Film Critics Award for Best Director[d] (1971)

Прэмія «Залаты глобус» за найлепшы сцэнарый Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую рэжысёрскую працу

Directors Guild of America Award for Outstanding Directing – Feature Film[d] (1987)

David di Donatello for Best Director[d] (1988)

David di Donatello for Best Film[d] (1988)

Прэмія «Сезар» за найлепшы замежны фільм (1988)

Прэмія BAFTA за найлепшы фільм[d] (1989)

Ганаровы леапард[d] (1997)

Gold Medal of Merit in the Fine Arts

European Film Academy Special Jury Award[d] (1988)

Прэмія еўрапейскай кінаакадэміі за прыжыццёвыя дасягненні (2012)

зорка на галівудскай «Алеі славы» (19 лютага 2008)

honorary doctorate from the University of Parma[d] (16 снежня 2014)

IMDb ID 0000934
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Берна́рда Берталу́чы (італ.: Bernardo Bertolucci; нар. 16 сакавіка 1940, Парма, Італія — 26 лістапада 2018) — італьянскі кінарэжысёр, сцэнарыст, вядомы і як паэт.

Біяграфічныя звесткі. Творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Сын паэта Атыла Берталучы. Вывучаў італьянскую філалогію ў Рымскім універсітэце, здымаў аматарскія фільмы.

3 1961 працаваў у П. Пазаліні, уплыў якога адчувальны ў фільмах Б. Берталучы «Перад рэвалюцыяй», «Партнёр» (паводле аловесці Ф. Дастаеўскага «Двайнік»), дзе прагучала тэма маладзёжнага бунту, якая з горыччу і пачуццём страчаных ілюзій адгукнулася ў стужках «Стратэгія павука» (1970), «Апошняе танга ў Парыжы» (1972). Разнастайнасць праблематыкі і формы сведчыць пра пастаянныя творчыя пошукі рэжысёра. У фільмах «Канфарміст» (1970) і «Месяц» (1979) — ідэя ўлады цёмных, скрытых псіхалагічных комплексаў над асобай; «Дваццатае стагоддзе» (1976) і «Апошні імператар» (1987, прэмія «Оскар») — матыў супраціўлення чалавека ролі марыянеткі, якую яму навяэваюць.

Пасля трыўмфальнага поспеху фільмаў «Канфарміст» (1970) і «Апошняе танга ў Парыжы» (1972) працаваў па-за межамі Італіі, у тым ліку на будыйскім Усходзе, называў сябе «скептычным будыстам-аматарам».[8]

Свой апошні фільм Бернарда Берталучы выпусціў у 2012 годзе, карціна называлася «Ты і я». Памёр у Рыме пасля доўгай хваробы. Газета La Repubblica назвала смерць Бернарда Берталучы сыходам «апошняга вялікага маэстра XX стагоддзя»[9][10].

  • 1962  — Кашчавая кума / La commare secca
  • 1964  — Перад рэвалюцыяй / Prima della rivoluzione
  • 1966  — Il canale
  • 1967  — La via del petrolio (тэлевізійны)
  • 1968  — Partner
  • 1969  — Amore e rabbia (segment Agonia)
  • 1970  — La strategia del ragno
  • 1970  — Канфарміст / Il conformista
  • 1971  — La salute è malata (дакументальны)
  • 1972  — Апошняе танга ў Парыжы / Ultimo tango a Parigi
  • 1976  — Дваццатае стагоддзе Novecento
  • 1979  — La Luna
  • 1981  — La tragedia di un uomo ridicolo
  • 1987  — Апошні імператар / The Last Emperor
  • 1987  — 12 рэжысёраў пра 12 гарадоў (эпізод «Балоння»)12 registi per 12 città (segment Bologna) (дакументальны)
  • 1990  — Пад покрывам нябёсаў /The Sheltering Sky
  • 1993  — Маленькі Буда / Little Buddha
  • 1996  — Stealing Beauty
  • 1998  — Besieged
  • 2002  — На дзесяць хвілін старэй: Віяланчэль (эпізод «Гісторыя вод») / Ten Minutes Older: The Cello (segment Histoire d’eaux)
  • 2003  — Летуценнікі / The Dreamers
  • 2012 — Я і ты / Io e te

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

У 1987 годзе атрымаў прэмію «Оскар». Акрамя таго, Бернарда Берталучы таксама ўладальнік «Залатога глобуса» (1988), BAFTA (1989) і іншых прэмій, а ў 2013 годзе італьянец атрымаў зорку на галівудскай Алеі славы[11].