Урха Кастрэн (фінск.: Urho Jonas Castrén, 30 лістапада1886 — 8 сакавіка1965) — фінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, член Нацыянальнай кааліцыйнай партыі.
Па адукацыі юрыст, пачаў кар'еру ў юрыдычнай фірме свайго дзядзькі К.Кастрэна — бачнага фінскага юрыста і палітыка. У асноўным працаваў у судовай сістэме, больш за чвэрць стагоддзя ўзначальваў Вышэйшы адміністрацыйны суд Фінляндыі, у 1925—1926 быў міністрам юстыцыі ў другім кабінеце К.Каліа. У верасні 1944 у сувязі з хваробай прэм'ера А.Хакцэля быў запрошаны ўзначаліць новы ўрад, які ўзначальваў менш за 2 месяцаў. Асноўнай яго задачай на пасадзе прэм'ера было выкананне ўмоў Маскоўскага перамір'я. У лістападзе 1944 года кааліцыйны ўрад Кастрэна распаўся, Кастрэн вярнуўся на пасаду старшыні Вышэйшага адміністрацыйнага суда і больш да палітычнай дзейнасці не вяртаўся.