Таццяна Сямёнаўна Бойка
Таццяна Сямёнаўна Бойка | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 лістапада 1955[1] (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | суддзя, скакун у вышыню |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат юрыдычных навук (1992) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Таццяна Сямёнаўна Бойка, дзяв. Таццяна Сямёнаўна Шляхто (нар. 1955, Віцебск) — беларуская скакуха ў вышыню, юрыст. Удзельніца Летніх Алімпійскіх гульняў (1976), суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 1997).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1955 годзе ў Віцебску.
У скачках у вышыню ў 1976 годзе заняла шостае месца на Алімпійскіх гульнях у Манрэалі, у 1977 годзе заваявала бронзу Універсіяды ў складзе зборнай СССР. У гэтай жа дысцыпліне таксама была чэмпіёнкай СССР 1976 года (з асабістым рэкордам 1,90 м), 1977 года (абодва чэмпіянаты на адкрытым паветры), перамагла і на чэмпіянаце СССР па лёгкай атлетыцы ў памяшканні ў 1977 годзе.
У 1981 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1983 года па 1992 год — выкладчык юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1992 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 1992—1997 гадах працавала на кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Аўтар больш як 40 навуковых публікацый, у тым ліку некалькіх манаграфій у галіне фінансавага права. Мае вучонае званне дацэнта.
Са студзеня 1997 года суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
У адказ на рэзкія меры супраць пратэстаў у Беларусі (2020–2021) атрымала забарону на ўезд у краіны Прыбалтыкі[2][3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. У 2005 годзе аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2019)[4].
Зноскі
- ↑ Tatyana Shlyakhto // World Athletics database
- ↑ Latvia sanctions 101 more Belarus officials
- ↑ The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus
- ↑ Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Бойка Таццяна Сямёнаўна Архівавана 8 кастрычніка 2020.
- Нарадзіліся 24 лістапада
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Выкладчыкі БДУ
- Кандыдаты юрыдычных навук
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь
- Юрысты Беларусі
- Скакуны ў вышыню СССР
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года