Каробка перадач
Каробка перадач, КП (англ.: Gear box) — агрэгат розных прамысловых механізмаў і трансмісій[1] механічных транспартных сродкаў.
Каробка перадач транспартных сродкаў прызначана для змены чашчыні і круцільнага моманту у пашыраных межах, чым гэта можа забяспечыць рухавік транспартнага сродка. Таксама каробка прызначана для забеспячэння руху транспартнага сродка заднім ходам і працяглай працы ў нейтральным становішчы.
У прамысловасці ўжываецца шэраг станкоў, якія таксама выкарыстоўваюць каробку перадач, для забеспячэння аптымальных рэжымаў працы. У залежнасці ад выканання КП падзяляецца на некаторыя віды.
Размяшчаецца ў асобным корпусе (каробцы) ці ў агульным з іншымі механізмамі. Бывае бесступеньчатая (варыятар), ступеньчатая (мае зубчастыя перадачы) і камбінаваная. Канструкцыя залежыць ад прызначэння каробкі перадач, спосабу пераключэння перадач і тэхнічных характарыстык машыны ці станка. Каробка перадач, прызначаная для змены падачы (перамяшчэння інструменту адносна апрацаванай загатоўкі) у металарэзных, дрэваапрацоўчых і каменярэзных станках, называецца каробкай падач.
Зноскі
- ↑ Часам каробку перадач называюць трансмісіяй, але ўвогуле каробка перадач толькі яе частка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргеенка В. Каробка перадач // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.