Перайсці да зместу

Капітан-лейтэнант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пагон капітана-лейтэнанта ВМФ СССР

Капітан-лейтэнант — старшае воінскае званне малодшых афіцэраў у ВМФ (ВМС) некаторых дзяржаў свету, па рангу вышэй за старшы лейтэнант, але ніжэй чым Капітан 3-га рангу.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова «гвардыі».

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «у адстаўцы».

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).