Перайсці да зместу

Кантры-рок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кантры-рок (англ.: Country rock) — музычны жанр, які аб’ядноўвае рок і кантры. Музыка кантры заўсёды была часткай рок-н-ролу, з тых часоў, як Элвіс Прэслі выступіў на «Grand Ole Opry» у 1955 годзе. Ён выконваў рытмічную сумесь кантры і рытм-н-блюзу — рокабілі, раннюю форму рок-н-ролу з моцным уплывам кантры.

Кантры-рок адыграў пэўную ролю ў развіцці сатэрн-рока, нягледзячы на тое, што ўсё ж такі асноўны ўплыў на яго быў з боку блюз-року, а таксама праклаў дарогу для альтэрнатыўнага кантры. Папулярнасць кантры-року знізілася да канца 1970-х, аднак некаторыя вядомыя выканаўцы, як напрыклад Ніл Янг, працягнулі сваю дзейнасць у рамках жанру. Кантры-рок, як феномен, захаваўся ў Тэхасе, дзе яго выконваюць The Flatlanders, Joe Ely, Butch Hancock, Jimmy Dale Gilmore. Кантры-рок альбом Raising Sand Роберта Планта і Элісан Краўс стаў адным з самых камерцыйна паспяховых альбомаў 2007 года.