Вікіпедыя:Хуткае выдаленне
Старонка ёсць часткай правіл Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваннем правіл упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Хуткім выдаленнем называецца выдаленне старонак адміністратарамі без папярэджання, нават калі выдаленне было вынесенае на абмеркаванне.
Парадак хуткага выдалення
[правіць зыходнік]Адміністратары могуць хутка выдаляць артыкулы без папярэджання, калі гэта адпавядае ніжэй прыведзеным крытэрыям. Пры выдаленні катэгорыі варта ачысціць яе, выдаленне катэгорыі без ачысткі зместу лічыцца дробным вандалізмам. Пры выдаленні старонкі рэкамендуецца пазначыць у каментарыях рэальную прычыну выдалення, каб гэта можна было ўлічыць пры магчымым аднаўленні.
Іншыя ўдзельнікі, калі лічаць што тая ці іншая старонка мусіць быць хутка выдаленая, могуць выставіць яе да выдалення шляхам прастаўлення шаблона {{хутка выдаліць}} (ці скарочана {{хв}}). Пры гэтым пажадана ў якасці параметра запісваць прычыну, напрыклад {{хв|не па-беларуску}}.
Крытэрыі хуткага выдалення
[правіць зыходнік]Артыкулы
[правіць зыходнік]Хутка могуць выдаляцца артыкулы, калі:
- Напісаныя не па-беларуску, або з нечытальным зместам (звычайна ўзнікае пры аўтаперакладзе).
- З загадзя адсутнай значнасцю — напрыклад, артыкул рэдактара-пачаткоўца аб самім сабе.
- Выдаленыя раней паводле абмеркавання артыкулы, створаныя наноў з тым жа ці неістотна адрозным зместам без новых акалічнасцяў, якія б прымусілі пераглядзець папярэдняе рашэнне аб выдаленні.
Старонкі з іншых прастораў
[правіць зыходнік]Катэгорыі і перасылкі
[правіць зыходнік]Хутка выдаляюцца катэгорыі без складнікаў і катэгорыі-перасылкі, таксама катэгорыі-дублі. Складнікі катэгорыі пры гэтым трэба перанесці ў новае месца.
Хутка выдаляюцца старонкі размоў-перасылкі.
Хутка выдаляюцца паламаныя перасылкі, некарэктныя па сэнсу перасылкі і перасылкі з памылковых назваў.
Шаблоны
[правіць зыходнік]Хутка выдаляюцца невыкарыстаныя шаблоны, калі яны недакументаваныя або відавочна не маюць перспектывы выкарыстання. Невыкарыстаны шаблон не выдаляецца хутка, калі існуе тлумачэнне, як і ў якіх выпадках яго варта ўжываць, гэтае выкарыстанне апраўдана і не мае альтэрнатыў.
Старонкі ў асабістай прасторы
[правіць зыходнік]Старонкі ў асабістых прасторах удзельнікаў выдаляюцца хутка:
- Паводле запыту ўдзельніка, у чыёй прасторы знаходзіцца старонка
- Калі ўдзельнік пакінуў праект: лічыцца што ўдзельнік пакінуў праект, калі ён не рабіў правак больш за паўгады
- Калі старонка ва ўласнай прасторы, якая з’яўляецца чарнавіком артыкула ці шаблона, не развіваецца і закінута: няма правак больш за год, няма перспектывы пераносу ў асноўную прастору
У абодвух выпадках на старонку размоў удзельніка размяшчаецца паведамленне пра выдаленне падстаронак з-за неактыўнасці і аб тым, што старонка можа быць адноўлена адміністратарамі па першым жа патрабаванні.
Файлы
[правіць зыходнік]Хутка без папярэджання выдаляюцца файлы, перанесеныя на Вікісховішча, а таксама файлы, якія парушаюць прынцыпы «Чым не з’яўляецца Вікіпедыя». Невыкарыстаныя файлы, файлы без яўна вызначанага ліцэнзійнага статусу, неапраўдана выкарыстаныя несвабодныя файлы (напрыклад, калі яны парушаюць прынцыпы добрасумленнага выкарыстання, такімі лічацца ўсе несвабодныя фатаграфіі жывых людзей) выдаляюцца праз 7 дзён пасля прастаўлення на старонку файла шаблона {{да выдалення}} без дадатковага абмеркавання з супольнасцю і ўкладальнікам файла.
Якія старонкі не павінны выдаляцца хутка
[правіць зыходнік]Наступныя праблемы не могуць быць падставай для хуткага выдалення:
- Памылка ў назве для артыкулаў. Рашэнне аб выдаленні/невыдаленні артыкула павінна прымацца зыходзячы з яго зместу. Артыкул лёгка і хутка можна перанесці пад правільную назву.
- Артыкулы мусяць быць перанесенымі пад іншую назву ці аб’яднаны з іншымі артыкуламі. У гэтым выпадку, калі перанос ці аб’яднанне немагчыма выканаць хутка, варта выставіць старонку на перайменаванне ці аб’яднанне.
- Артыкул мае кароткі змест, які, аднак, дае мінімальныя ўводзіны і раскрывае сутнасць. У гэтым выпадку артыкул мусіць быць вынесены на абмеркаванне выдалення, ці да паляпшэння.
- Артыкул мае сумніўную значнасць — тады абавязкова варта выставіць на абмеркаванне, каб аўтар ці іншыя ўдзельнікі мелі магчымасць значнасць паказаць.