Расійская гвардыя
Расійская гвардыя, падраздзяленні расійскай арміі, якія адносяцца да гвардыі — адборнай прывілеяванай часткі войскаў. Упершыню расійскія гвардзейскія часці згадваюцца ў гістарычным летапісе расійскай арміі ў сувязі з баявымі паходамі пятроўскіх войскаў пад Азоў і Нарву.
XVIII стагоддзе
[правіць | правіць зыходнік]Гвардыя заснаваная ў пачатку царствавання Пятра Вялікага з палкоў Праабражэнскага і Сямёнаўскага. У архіве Сямёнаўскага палка ёсць звесткі, што ён ужо ў 1698 годзе называўся Сямёнаўскай лейб-гвардыяй. У 1700 годзе пры паразе расійскіх войскаў пад Нарвай 2 гвардзейскія палкі на працягу 3 гадзін стрымлівалі шведаў, за што обер-афіцэры гэтых палкоў узнагароджаныя знакам адзнакі (самым старажытным у Расіі) з надпісам: «1700, лістапада 19».
У царстваванне Пятра I гвардыя папаўнялася пераважна дваранамі; толькі пасля значных страт у бітвах сталі дапускаць у ёй пераводы з арміі і прыём рэкрутаў. Кожны дваранін, які паступіў на вайсковую службу, перш чым зрабіцца афіцэрам арміі, павінен быў паступіць радавым у адзін з гвардзейскіх палкоў і праслужыць у гэтым званні, пакуль Гасудар не зацвердзіць балатаванне яго ў афіцэры, на якім засноўвалася ў той час узвядзенне ў чыны.
Да 1722 года гвардыя не мела ў чынах ніякіх пераваг, але 22 студзеня гэтага года была зацверджана табель аб рангах, па якой афіцэры гвардзейскіх палкоў атрымалі старшынство двух чыноў супраць ваенных. Для падрыхтоўкі афіцэраў у ваенныя кавалерыйскія палкі ў 1721 годзе сфарміраваны Краншлоцкі драгунскі полк, якому было загадана складацца з адных дваран і звацца лейб-рэгіментам. Полк гэты, хоць і паслужыў асновай для лейб-гвардзейскага коннага, але пры Пятры Вялікім не меў тых правоў і пераваг, якімі карысталіся палкі гвардыі.
Пры Кацярыне I была заснавана кавалергардыя, акрамя таго, да складу гвардыі прылічаны лейб-гвардыі батальён, які знаходзіўся ў Маскве і быў складзены з няздольных да службы чыноў гвардзейскіх палкоў. Пры Ганне Іванаўне лейб-рэгімент перайменаваны ў лейб-гвардыі конны полк і сфарміраваны гвардзейскі пяхотны полк, названы Ізмайлаўскім. Адмысловы гвардзейскі атрад удзельнічаў у паходзе супраць турак 1737—1739 гадоў.
Імператрыца Лізавета Пятроўна прыняла сама званне палкоўніка ўсіх гвардзейскіх палкоў, а грэнадзёрскую роту праабражэнцаў, якая спрыяла яе ўступленню на прастол, аддзяліла ад палка і назвала лейб-кампаніяй. Пры Пятры III лейб-кампанія была скасавана. Пры Кацярыне II распушчаны Маскоўскі лейб-гвардыі батальён, узамен якога заснаваная інвалідная каманда ў Мураме, названая лейб-гвардыі мурамскай (1764). Гвардыя прымала дзейны ўдзел у шведскай вайне.
Імператар Павел I узмацніў гвардзейскія палкі, уключыўшы ў іх склад часці войскаў, якія знаходзіліся пры ім у Гатчыне да яго ўсшэсця на прастол; створаны былі таксама лейб-гвардыі артылерыйскі батальён, лейб-гвардыі егерскі батальён і палкі: лейб-гвардыі гусарскі (1796) і лейб-гвардыі казачы (1798), а з няздольных да палявой службы гвардзейскіх ніжніх чыноў складзены лейб-гвардыі гарнізонны батальён.
XIX стагоддзе
[правіць | правіць зыходнік]Пры Аляксандры I
[правіць | правіць зыходнік]Пры імператары Аляксандры I з лейб-гвардыі Егерскага батальёна сфарміраваны лейб-гвардыі Егерскі полк; у 1806 годзе з удзельных сялян бліжэйшых да Пецярбурга вотчын сфарміраваны батальён імператарскай міліцыі, які атрымаў за адзнаку ў вайне 1808 года правы гвардыі; у 1811 годзе з яго сфарміраваны лейб-гвардыі Фінляндскі полк. У тым жа года ад Праабражэнскага палка аддзелены 1 батальён на фарміраванне лейб-гвардыі Літоўскага палка, перайменаванага ў 1817 годзе ў лейб-гвардыі Маскоўскі, у тым жа 1817 годзе ў Варшаве сфарміраваныя палкі лейб-гвардыі Літоўскі і лейб-гвардыі Валынскі.
У 1810 годзе заснаваны Гвардзейскі экіпаж, а ў 1812 годзе — лейб-гвардыі Сапёрны батальён. У 1813 годзе палкі лейб-Грэнадзерскі і Паўлаўскі за адзнаку далучаныя да гвардыі, прычым іх афіцэрам дадзена перавага аднаго чыну перад ваеннымі; палкі гэтыя ўтварылі новую, або маладую гвардыю, у адрозненне ад якой ранейшыя палкі зваліся старой гвардыяй.
У 1809 годзе сфарміраваныя лейб-гвардыі Драгунскі полк і лейб-гвардыі Уланскі полк, а ў 1814 годзе — лейб-гвардыі Коннаегерскі полк. У Варшаве сфарміраваны ў 1817 годзе лейб-гвардыі Падольскі кірасірскі полк і лейб-гвардыі Уланскі полк Яго Высокасці Цэсарэвіча, а ў 1824 годзе (на правах маладой гвардыі) — лейб-гвардыі Гродзенскі гусарскі. Акрамя таго, сфарміраваны гвардыі Жандарскі паўэскадрон (1815), гвардыі Коннапіянерны эскадрон (1819) і лейб-гвардыі Інвалідная брыгада (1824).
За адзнакі, аказаныя ў вайне з французамі, да складу маладой гвардыі прылічаны (1813) лейб-кірасірскі Яго Вялікасці полк. У 1805 годзе створана лейб-гвардыі Конная артылерыя, у 1811 годзе — лейб-гвардыі Артылерыйская брыгада, ў 1816 годзе падзеленая на 1-ю і 2-ю брыгады. У 1817 годзе ў Варшаве сфарміравана гвардзейская батарэйная рота, якая ўвайшла ў 1821 годзе ў склад зводнай гвардзейскай і грэнадзерскай артылерыйскай брыгады. Гвардыя прымала ўдзел ва ўсіх войнах, якія вяліся ў царстваванне Аляксандра I, акрамя турэцкай і персідскай.
Пры Мікалаі I
[правіць | правіць зыходнік]Пры імператары Мікалаі I у 1829 годзе да складу маладой гвардыі прылічаны фінскі вучэбны стралковы батальён з перайменаваннем у лейб-гвардыі фінскі стралковы батальён. Яму, роўна як палкам лейб-гвардыі грэнадзерскаму і Паўлаўскаму, дараваны ў 1831 годзе за адзнакі ў Польскай кампаніі правы старой гвардыі. Тады ж грэнадзерскім палкам Санкт-Пецярбургскаму, караля Фрыдрыха Вільгельма III і Кексгольмскаму імператара аўстрыйскага загадана знаходзіцца пры гвардзейскім корпусе.
У 1827 годзе сфарміраваны лейб-гвардыі крымска-татарскі эскадрон і лейб-гвардыі каўказска-горскі эскадрон. У 1831 годзе лейб-гвардыі кірасірскі Яго Вялікасці полк злучаны з лейб-гвардыі падольскім кірасірскім пад агульнай назвай лейб-гвардыі кірасірскі Яго Вялікасці і з правамі старой гвардыі. Адначасова з гэтым дараваны правы: старой гвардыі — палкам лейб-гвардыі конна-егерскаму і гродзенскаму гусарскаму, а маладой гвардыі — атаманскаму казачаму. Лейб-гвардыі драгунскі полк перайменаваны ў лейб-гвардыі конна-грэнадзерскі, а лейб-гвардыі коннаегерскі — у лейб-гвардыі драгунскі.
У 1830 годзе сфарміравана лейб-гвардыі данская конна-артылерыйская рота, a у 1833 годзе ўсе артылерыйскія роты перайменаваны ў батарэі. У тым жа 1833 годзе гвардыя была падзелена на 2 корпусы: гвардзейскі пяхотны (з пяхоты і пешай артылерыі) і гвардзейскі рэзервовы кавалерыйскі (з кавалерыі і коннай артылерыі). У царстваванне Мікалая I гвардыя ўдзельнічала ў войнах турэцкай і польскай.
Пры Аляксандры II
[правіць | правіць зыходнік]Пры імператары Аляксандры II у 1856 годзе ва ўсіх гвардзейскіх пяхотных палках сфарміраваныя стралковыя роты, па адной на батальён, і тады ж сфарміраваныя ізноў лейб-гвардыі першы і другі стралковыя батальёны, з якіх першы ў 1858 годзе названы лейб-гвардыі 1-м стралковым Яго Вялікасці батальёнам.
У 1856 годзе да складу гвардыі (на правах маладой гвардыі) прылічаны лейб-гвардыі стралковы імператарскай фаміліі батальён, сфарміраваны падчас Усходняй вайны 1853—1856 гадоў з удзельных сялян. Батальёны гэтыя ў 1870 годзе злучаныя разам з лейб-гвардыі фінскім стралковым батальёнам у адну гвардзейскую стралковую брыгаду. Гвардзейская інвалідная брыгада расфарміраваная ў 1859 годзе. З лейб-гвардыі гарнізоннага батальёна ў 1873 годзе сфарміраваны кадравы батальён лейб-гвардыі рэзервовага пяхотнага палка.
У 1856 годзе лейб-гвардыі кірасірскаму Яе Вялікасці палку падараваныя правы маладой гвардыі; для ўласнага Яго Вялікасці канвою сфарміраваныя 3 лейб-гвардыі казачыя эскадроны (1 — на службе, 2 — на палёгцы), а лейб-гвардыі крымска-татарскі эскадрон расфарміраваны. Пры імператары Аляксандры II гвардыя ўдзельнічала ў паходзе для прыгнечання польскага паўстання 1863 года і ў руска-турэцкай вайне 1877—1878 гадоў. Пасля заканчэння гэтай вайны 17 красавіка 1878 года лейб-гвардыі атаманскаму спадчынніка Цэсарэвіча палку падараваныя правы старой гвардыі, а ў 1884 годзе тыя ж правы атрымалі лейб-гвардыі кірасірскі Яе Вялікасці полк і лейб-гвардыі 4-ы стралковы Імператарскай фаміліі батальён. З 1864 па 1874 гады гвардыя не складала корпус або карпусы, у 1874 годзе адноўлены гвардзейскі корпус.
XX стагоддзе
[правіць | правіць зыходнік]На 1917 год у склад расійскага Гвардзейскага корпуса ўваходзілі наступныя палкі (да вайны былі раскватараваны ў Пецярбургу і бліжэйшых наваколлях — Царскім Сяле, Пецяргофе і Гатчыне, за выключэннем 3-й пяхотнай дывізіі і Асобнай кавалерыйскай брыгады, якія стаялі ля Варшавы):
1-я Гвардзейская Пяхотная дывізія
- 1-я Гвардзейская Пяхотная брыгада
- Лейб-Гвардыі Праабражэнскі полк
- Лейб-Гвардыі Сямёнаўскі полк
- 2-я Гвардзейская Пяхотная брыгада
- Лейб-Гвардыі Ізмайлаўскі полк
- Лейб-Гвардыі Егерскі полк
2-я Гвардзейская Пяхотная дывізія
- 1-я Гвардзейская Пяхотная брыгада
- Лейб-Гвардыі Маскоўскі полк
- Лейб-Гвардыі Грэнадзерскі полк
- 2-я Гвардзейская Пяхотная брыгада
- Лейб-Гвардыі Паўлаўскі Яго Вялікасці полк
- Лейб-Гвардыі Фінляндскі полк
3-я Гвардзейская Пяхотная дывізія
- 1-я Гвардзейская Пяхотная брыгада
- Лейб-Гвардыі Літоўскі полк
- Лейб-Гвардыі Кексгольмскі Імператара Аўстрыйскага полк
- 2-я Гвардзейская Пяхотная брыгада
- Лейб-Гвардыі Санкт-Пецярбургскі Караля Фрыдрыха-Вільгельма III полк
- Лейб-Гвардыі Валынскі Яго Вялікасці полк
- Гвардзейская Стралковая брыгада (17.02.1915 г. брыгада развёрнута ў дывізію)
- Лейб-Гвардыі 1-ы Стралковы Яго Вялікасці полк
- Лейб-Гвардыі 2-ы Стралковы Царскасельскі полк
- Лейб-Гвардыі 3-ы Стралковы Яго Вялікасці полк
- Лейб-Гвардыі 4-ы Стралковы Імператарскай Фаміліі полк
1-я Гвардзейская Кавалерыйская дывізія
- 1-я Гвардзейская Кавалерыйская брыгада
- 2-я Гвардзейская Кавалерыйская брыгада
- 3-я Гвардзейская Кавалерыйская дывізія
- 2-я Гвардзейская Кавалерыйская дывізія
- Асобная Гвардзейская Кавалерыйская брыгада
- Гвардзейскі Мартырны Артылерыйскі дывізіён
- Лейб-Гвардыі Сапёрны батальён
У 1918 годзе гвардзейскія часці былі расфарміраваны. Зноў гвардыя ў Расіі з’явілася ў час Вялікай Айчыннай вайны. Восенню 1941 года за масавы гераізм, мужнасць асабістага складу, высокае воінскае майстэрства, выяўленыя падчас кровапралітных баёў Смаленскай бітвы, паводле рашэння Стаўкі ВГК загадам Наркама Абароны Саюза ССР ад 18 верасня 1941 года № 308, чатыры стралковыя дывізіі: 100-я, 127-я, 153-я і 161-я — былі пераназваныя ў 1-ю, 2-ю, 3-ю і 4-ю гвардзейскія. У далейшым статус гвардзейскіх атрымалі іншыя часці і злучэнні.
XXI стагоддзе
[правіць | правіць зыходнік]Сёння ў складзе Узброеных сіл Расіі знаходзяцца:
- гвардзейская танкавая Канцеміраўская дывізія
- гвардзейская мотастралковая Таманская дывізія
- гвардзейская мотастралковая Прыкарпацка-Берлінская дывізія
- гвардзейская асобная мотастралковая Севастопальская брыгада
- гвардзейскія злучэнні ВДВ
- гвардзейскія часці і караблі ВМФ
- гвардзейскія часці СВ і ВПС