Праектыўная прастора
Праекты́ўная прасто́ра над полем K — прастора, якая складаецца з прамых (аднамерных падпрастор) некаторай лінейнай прасторы L(K) над гэтым полем. Прамыя прасторы L(K) называюцца пунктамі праектыўнай прасторы. Гэта азначэнне можна абагульніць на адвольнае цела K.
Калі L мае размернасць n+1, то размернасцю праектыўнай прасторы называецца лік n, а сама праектыўная прастора абазначаецца KPn і называецца асацыяванаю з L (каб гэта пазначыць, прынята абазначэнне P(L)).
Пераход ад вектарнай прасторы L(K) размернасці n+1 да адпаведнай праектыўнай прасторы KPn называецца праектывізацыяй прасторы L(K).
Пункты KPn можна апісаць з дапамогаю аднародных каардынат .
Аксіяматычнае азначэнне
[правіць | правіць зыходнік]Праектыўная прастора можа таксама вызначацца сістэмаю аксіём тыпу гільбертавай . У гэтым выпадку праектыўная прастора вызначаецца як сістэма, якая складаецца з мноства пунктаў P, мноства прамых L і дачынення інцыдэнтнасці I, якое звычайна выражаецца словамі «пункт ляжыць на прамой» ці «прамая праходзіць праз пункт», і задавальняе наступныя аксіёмы:
- Для любых двух розных пунктаў існуе адзіная прамая, інцыдэнтная абодвум пунктам; (праз любыя два пункты праходзіць толькі адна прамая)
- Кожная прамая інцыдэнтная не менш чым тром пунктам; (на кожнай прамой ляжыць не менш чым тры пункты)
- Калі прамыя L і M перасякаюцца (маюць агульны інцыдэнтны пункт), пункты p і q ляжаць на прамой L, а пункты s і r — на прамой M, то прамыя ps і qr перасякаюцца.
Падпрастораю праектыўнай прасторы называецца падмноства T мноства P, такое што для любых з гэтага падмноства ўсе пункты прамой pq належаць T. Размернасцю праектыўнай прасторы P называецца найбольшы лік n, такі што існуе строга нарастаючы ланцуг падпрастор віду
Заўвага: усе сцвярджэнні можна лёгка сфармуляваць з дапамогаю паняцця прыналежнасці, не ўводзячы паняцця інцыдэнтнасці. Аднак паняцце інцыдэнтнасці дазваляе фармуляваць сцвярджэнні ў форме, сіметрычнай адносна паняццяў "пункт" і "прамая". І ў некаторых выпадках гэта аказваецца даволі зручным.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]- Размернасць 0: прастора складаецца з аднаго пункта.
- Размернасць 1: адвольнае непустое мноства пунктаў і адзіная прамая, на якой ляжаць усе гэтыя пункты.
- Размернасць 2 (праектыўная плоскасць ): у гэтым выпадку класіфікацыя больш складаная. Усе плоскасці віду для некаторага цела задавальняюць аксіёму Дэзарга , аднак існуюць такія недэзаргавы плоскасці .
- Большыя размернасці: згодна з тэарэмаю Веблена — Юнга[1], любая праектыўная прастора размернасці больш чым два можа быць атрымана як праектывізацыя модуля над некаторым целам.
Звязаныя азначэнні і ўласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]- Няхай — гіперплоскасць у лінейнай прасторы . Праектыўная прастора называецца праектыўнаю гіперплоскасцю ў .
- На дапаўненні праектыўнай гіперплоскасці існуе натуральная структура афіннай прасторы .
- Наадварот, узяўшы за аснову афінную прастору можна атрымаць праектыўную прастору як афінную, да якой дабаўлены т. зв. бесканечна аддаленыя пункты. Першапачаткова праектыўная прастора і была ўведзена такім чынам.
Таўталагічнае расслаенне
[правіць | правіць зыходнік]Таўталагічным расслаеннем называецца вектарнае расслаенне , прастораю расслаення якога з'яўляецца падмноства прамога здабытку
а слоем — рэчаісная прамая . Кананічная праекцыя адлюстроўвае прамую, якая праходзіць праз пункты , у адпаведны пункт праектыўнай прасторы. Пры гэта расслаенне не з'яўляецца трывіяльным. Пры прастораю расслаення з'яўляецца стужка Мёбіуса.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Veblen, Oswald; Young, John Wesley. Projective geometry. Vols. 1, 2, Blaisdell Publishing Co. Ginn and Co. New York-Toronto-London, 1965 (Reprint of 1910 edition)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Артин Э. Геометрическая алгебра — М.: Наука, 1969.
- Дубровин Б. А., Новиков С. П., Фоменко А. Т. Современная геометрия. Методы и приложения. — М.: Наука, 1979.
- Кострикин А. И., Манин Ю. И. Линейная алгебра и геометрия — М.: МГУ, 1980.
- Хартсхорн Р. Основы проективной геометрии — М.: Мир, 1970.
- Шафаревич И. Р., Ремизов А. О. Линейная алгебра и геометрия, — Физматлит, Москва, 2009.
- Александров А. Д., Нецветаев Н. Ю. Геометрия. — Наука, Москва, 1990.
- Бэр Р. Линейная алгебра и проективная геометрия. — УРСС, Москва, 2004.
- Фиников С. П. Аналитическая геометрия: Курс лекций. — УРСС, Москва, 2008.