Перайсці да зместу

Лахты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Лахты
фінск.: Lahti
Герб[d]
Герб[d]
Краіна
Ляні
Правінцыя
Каардынаты
Глава горада
Юркі Мюлювірта [1]
Заснаваны
1905
Першая згадка
Горад з
Плошча
154,51 км²
Вышыня цэнтра
122 м[2]
Насельніцтва
102 000 чалавек (2008)
Шчыльнасць
730,10 чал./км²
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
lahti.fi
(фін.)(англ.)(ням.)(фр.)(руск.)
Лахты на карце Фінляндыі
Лахты (Фінляндыя)
Лахты

Ла́хты (фінск.: Lahti, шведск.: Lahtis) — горад і камуна ў Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Пяят-Хямэ губерні Паўднёвая Фінляндыя. Размяшчаецца на беразе заліва ў паўднёвай частцы возера Весіярві, якое ўваходзіць у сістэму азёр Пяянэ. Насельніцтва горада — 102 000 чалавек (2011).

Лахты у перакладзе з фінскага азначае «заліў».

Лахты ў 1913 годзе, краявід з возера Весіярві. Будынак са шпілем злева — Гістарычны музей горада, справа ўзвышаецца гарадская ратуша.

Упершыню Лахты згадваецца ў дакументах 1445 года, як вёска воласці Холала. Размяшчалася на гандлёвым шляху таго часу — Верхняй выбаргскай дарозе (фінск.: Ylinen Viipurintie)[3], якая злучала Хяменліну і Выбарг. У пазямельнай кнізе Хямэ ад 1558 года згадваецца, што ў вёсцы Лахты 24 хаты.

Статус горада Лахты атрымаў у 1905 годзе, калі ў горадзе было меней за тры тысячы жыхароў.

Горад знаходзіцца на восьмым месцы па колькасці насельніцтва ў Фінляндыі.[4]

Рост насельніцтва Лахты, 1906—2008
Год Насельніцтва Год Насельніцтва
1906 2779 1965 79 829|
1910 5996 1970 88 393
1915 4974 1975 94 862
1920 5212 1980 94 767
1925 8315 1985 94 447
1930 10 083 1990 93 151
1935 21 167 1995 95 119
1940 24 757 2000 96 921
1945 33 725 2005 98 349
1950 43 571 2006 98 413
1955 48 112 2007 99 236
1960 65 210 2008 100 095

Прамысловасць і эканоміка

[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловасць: дрэваапрацоўчая, тэкстыльная, абутковая, шкляная, харчовая. Акрамя таго, у горадзе Лахты знаходзіцца завод зварачнага абсталявання, якое выпускаецца пад сусветна вядомай маркай Kemppi. Дзейнічае завод канцэрна Pilkington.[5]

У Лахты штогод праходзяць міжнародныя фестывалі арганнай і джазавай музыкі, выстаўкі плакатаў, семінары паэтаў і пісьменнікаў. У ліпені ўжо на працягу некалькіх гадоў праходзіць гарадскі фестываль «Ночы Лахты» (Lahden Yöt).

З 2003 года ў горадзе праходзіць фестываль хіп-хоп- і рэгі- музыкі Summer Up, які збірае некалькі дзясяткаў тысяч наведвальнікаў.[6]

Шырока вядомы, у тым ліку і за мяжой, гарадскі аркестр «Сімфонія Лахты» пад кіраўніцтвам дырыжора Осма Вянскя.

У Лахты размешчаны самая буйная ў Паўночнай Еўропе канцэртная зала і кангрэс-хол з дрэва — Зала Сібеліуса (фінск.: Sibeliustalo, арх. Райма Расанен). Там рэгулярна іграе гарадскі сімфанічны аркестр Лахты (фінск.: Sinfonia Lahti). У кастрычніку 2006 года там прайшоў нефармальны саміт Расія-ЕС[7].

Лыжны музей.
  • Гарадскі гістарычны музей (фінск.: Lahden historiallinen museo).
  • Мастацкі музей Лахты (фінск.: Lahden taidemuseo). Сумесна з ім працуе Музей плаката (фінск.: Julistemuseo), дзе раз у два гады праходзіць Міжнароднае біенале плаката.
  • Лыжны музей (фінск.: Hiihtomuseo).
  • Музей радыё і тэлебачання (фінск.: Radio- ja tv-museo).
  • Музеі ваеннай музыкі і ваеннай медыцыны.
Лыжныя трампліны ў спартыўным цэнтры Лахты

Лахты вядомы ў міжнародным маштабе сваім чэмпіянатам свету па лыжным спорце «Салпаўселян кісат» (фінск.: Salpausselan kisat, англ.: Lahti Ski Games), які праводзіцца пачынаючы з 1923 года, а з 1926 стаў міжнародным. Спаборніцтвы праводзяцца напачатку сакавіка[8].

Горад тройчы падаваў заяўку (разам са шведскім Орэ) на арганізацыю Зімовых Алімпійскіх гульняў 1964[9], 1968[10] і 1972[11] гадоў, аднак саступіў Інсбруку, Грэноблю і Сапара адпаведна.[12]

Спартыўны цэнтр размешчаны недалёка ад цэнтра горада. Тут пабудаваны стадыёны, басейны і комплекс Трампліны Салпаўселькі (фінск.: Salpausselän hyppyrimäet) з трох лыжных трамплінаў, які стаў, пасля шматлікіх міжнародных спаборніцтваў, сімвалам горада. У Лахты неаднаразова праходзілі міжнародныя чэмпіянаты па біятлону і лыжнаму спорту.

Балід водна-маторнай «F1» на возеры Весіярві, 7 чэрвеня 2008

У чэрвені 2009 года ў Лахты на возеры Весіярві прайшоў этап «Формулы-1» на вадзе[13].

У наваколлях горада маюцца таксама чатыры пляцоўкі для гульні ў гольф.

У цэнтры горада знаходзіцца чыгуначны вакзал. Цягнікі ходзяць у трох кірунках: Хельсінкі праз Кераву, Рыіхімякі, Коўвала.[14] Таксама на станцыі Лахты спыняюцца цягнікі «Allegro» і «Леў Талстой».

Чыгуначная лінія-выпрастанне (фінск.: oikorata) Лахты—Керава працягласцю 75 км была адкрыта 1 верасня 2006 года (рух пачаўся з 3 верасня).[15] Гэта сучасная двухшляховая лінія з трыма станцыямі.

Падрабязней гл. таксама: :fi:Lahden oikorata

Радыёвяшчанне

[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе знаходзіцца радыёстанцыя Voima, якая вяшчае на ўсю правінцыю Пяят-Хямэ. (Пяят-Хямэ — 98,6 МГц, Кюменлаакса — 91,0 МГц, Заходняе Хямэ (Іта-Хямэ) — 94,9 МГц)[16]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Myllyvirta is Lahti's new mayor
  2. а б NLS Geographic Names RegisterNational Land Survey of Finland. Праверана 3 студзеня 2021.
  3. Ylinen Viipurintie Архівавана 27 лютага 2014.
  4. Luettelo Suomen kunnista väkiluvun mukaan
  5. Pilkington плануе зачыніць свой завод у Юлёярві, без працы могуць застацца 320 чалавек // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 26 кастрычніка 2012.(Праверана 29 кастрычніка 2024)
  6. У выходныя разнастайныя падзеі набралі вялікую колькасць наведвальнікаў // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 8 ліпеня 2012.(Праверана 29 кастрычніка 2024)
  7. Нефармальны саміт Расія-ЕС, NEWSru.com, 20 кастрычніка 2006 г.
  8. Salpausselan kisat Архівавана 8 студзеня 2012.
  9. Olympic Committee — Innsbruck 1964
  10. Olympic Committee — Grenoble 1968
  11. Olympic Committee — Sapporo 1972
  12. International olympic committee — Vote history Архівавана 25 мая 2008.
  13. F1 BOAT GRAND PRIX 2009 LAHTI Архівавана 22 красавіка 2009.
  14. VR — Passenger Rail Network
  15. Цягнікі ў Фінляндыю пойдуць хутчэй
  16. Radio Voimaa Päijät Hämeessä!
  17. Гарады-пабрацімы Лахты Архівавана 20 лютага 2010.