Эдуард V
Эдуард V | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Edward V | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Каранацыя | не каранаваны | ||||||
Папярэднік | Эдуард IV | ||||||
Пераемнік | Рычард III | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 лістапада 1470 Вэстмінстэр |
||||||
Смерць |
1483 Таўэр, Лондан ? |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Ёркі | ||||||
Бацька | Эдуард IV | ||||||
Маці | Елізавета Вудвіл | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эдуа́рд V (4 лістапада 1470 — 1483-1516?) — кароль Англіі з 9 красавіка па 25 чэрвеня 1483, сын Эдуарда IV; не каранаваны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Зрынуты дзядзькам герцагам Глостэрскім, які абвясціў караля і яго малодшага брата герцага Рычарда Ёркскага незаконнанароджанымі дзецьмі (па прычыне таго, што іх бацька, Эдуард IV, да жаніцьбы на Елізавеце Вудвіл тайна заручыўся з лэдзі Элеанорай Тэлбат), а сам стаў каралём па імем Рычард III. 12-гадовы і 10-гадовы хлопчыкі былі пасаджаны ў Таўэр, далейшы лёс іх у дакладнасці невядомы.
Версіі смерці
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш распаўсюджана пункт гледжання, паводле якога яны былі забіты па загадзе Рычарда (гэта версія пры Цюдорах была афіцыйнай), аднак у забойстве прынцаў розныя даследчыкі вінавацяць і шматлікіх іншых дзеячаў таго часу, уключаючы і пераемніка Рычарда Генрыха VII.