Перайсці да зместу

Понцій Пілат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Понцій Пілат
лац.: Pontius Pilatus
Ecce Homo
Ecce Homo
Прэфект Іўдзеі
26-36 гг.
Папярэднік Валерый Грат
Пераемнік Марцэл

Нараджэнне мерк. снежань 12 да н.э.[1]
Смерць не раней за 38
  • невядома
Жонка Клаўдзія Прокула[d]
Род войскаў Армія Старажытнага Рыма[d]
Званне легат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Понцій Пілат (лац.: Pontius Pilatus), рымскі пракуратар Іўдзеі (2636).

Падчас яго дзесяцігадовага кіраўніцтва ўзмацніўся сацыяльна-палітычны і рэлігійны прыгнёт падуладнага Рымскай імперыі іўдзейскага насельніцтва, што выклікала шэраг народных паўстанняў, якія бязлітасна ім падаўляліся, у выніку чаго Рым вымушаны быў змясціць Пілата. Пастаяннай яго рэзідэнцыяй была Кесарыя, але па святах і для важных адміністрацыйных спраў ён прыязджаў у Іерусалім і там падоўгу затрымліваўся. Меў жорсткі і вераломны характар, Біблія прыпісвае Понцію Пілату зацверджанне смяротнага прыгавору Ісусу Хрысту. Пасля чаго пракуратар узяў вады і памыў рукі перад народам па старадаўняму звычаю, які сімвалізаваў невінаватасць у праліцці крыві. Пракуратар публічна заявіў, што не ён асабіста, а іўдзейскія жрацы хацелі гэтай смерці. Пра далейшы жыццёвы лёс Пілата дакладна нічога невядома. Па сведчанню царкоўна-палітычнага дзеяча 4 ст. Яўсевія Кесарыйскага, ён скончыў жыццё самагубствам, а іншыя сцвярджаюць, што яго пакараў смерцю імператар Нерон.[2]

Зноскі