Нотр-Дам (Турнэ)
Славутасць | |
Нотр-Дам | |
---|---|
фр.: Cathédrale Notre-Dame de Tournai[1] | |
50°36′23″ пн. ш. 3°23′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Бельгія |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Roman Catholic Diocese of Tournai[d] |
Архітэктурны стыль | раманскі стыль і гатычная архітэктура[3] |
Дата заснавання | XII стагоддзе[1] |
Вышыня | 83 м |
Сайт | cathedrale-tournai.be |
Аб’ект Сусветнай спадчыны | |
Notre-Dame Cathedral in Tournai | |
Спасылка | № 1009 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en) |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | ii, iv |
Рэгіён | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Уключэнне | 2000 (24-я сесія) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кафедральны сабор Нотр-Дам у горадзе Турнэ (фр.: Cathédrale Notre-Dame de Tournai) — кафедральны сабор, прысвечаны Маці Божай, у бельгійскім горадзе Турнэ. З'яўляецца біскупскай рэзідэнцыяй (каталіцкае біскупства Турнэ). Cабор у Турнэ ўваходзіць у лік найпрыгажэйшых культавых збудаванняў у Еўропе. Уключаны ў 2000 годзе ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Сабор мае 5 вежаў (адну цэнтральную і 4 вуглавыя званіцы), збудаваны ў гатычным стылі хор. Вышыня вежаў складае 83 метра. Вышыня будынка — 58 метраў, яго даўжыня — 134 метра, шырыня — 36 метраў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва сабора Нотр-Дам пачалося ў 1110 годзе пасля таго, як у сярэдзіне IX стагоддзя пажар знішчыў біскупскі палац і царкоўны комплекс. Да 1191 года быў пабудаваны ў раманскім стылі асноўны будынак сабора (нава), яго вежы, хор, бакавыя памяшканні. У XIII стагоддзі раманскі хор быў знесены, бо біскуп Гацье дэ Марві планаваў поўную перабудову сабора ў гатычным стылі. Новыя, гатычныя хоры былі пабудаваныя ў 1244-1255, аднак далейшыя работы па перабудове сабора былі прыпыненыя. У 1325 у гатычным стылі былі створаны яшчэ толькі дзве бакавыя капэлы.
19 лютага 2008 сабор абрабаваны: было выкрадзена 13 найкаштоўнейшых прадметаў царкоўнага мастацтва, у тым ліку 8 чараў, 2 біскупскія кольцы і 3 крыжа. У адным з гэтых крыжоў захоўвалася часціца Крыжа Хрыстова, прывезеная ў Сярэднявеччы з Візантыі і з 1205 года знаходзілася ў саборы Божай Маці. Агульны кошт скрадзеных скарбаў ацэньваецца ў 40 мільёнаў еўра.
Гл.таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б https://whc.unesco.org/en/list/1009 Праверана 5 мая 2022.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ https://whc.unesco.org/en/list/1009 Праверана 25 кастрычніка 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jean Dumoulin et Jacques Pycke La Cathédrale de Tournai, Éditions Casterman, Tournai, (ISBN 2-203-28761-6), 1985
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нотр-Дам (Турнэ)