Заходні шэльфавы ледавік
Выгляд
Заходні шэльфавы ледавік (англ.: West Ice Shelf) — адзін з найбуйнейшых шэльфавых ледавікоў у Антарктыдзе. Плошча 16370 км², вышыня над узроўнем мора да 70-100 м. Шэльфавы ледавік быў адкрыты і названы нямецкай палярнай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам геолага і даследчыка Эрыха фон Дрыгальскага ў 1901-1903 гадах.
Мясцовасць у многіх месцах рассечана праваламі і расколінамі. Плошча ледавіка, у розны час змянялася, у сувязі з адколам буйных айсбергаў. У апошні час ледавік значна скараціўся, прыкладна на адну траціну.
У 1957-1960 гг. у цэнтральнай частцы ледавіка, на купале Завадоўскага, на працягу 3-х месяцаў (май - ліпень), працавала метэаралагічная станцыя «Дружба». Яшчэ дзве экспедыцыі праводзіліся ў 1964 і 1991 гг.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Геалагічная служба ЗША (англ.). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2012. Праверана 10 чэрвеня 2010.