Перайсці да зместу

Архідыяцэзія Парыжа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Архідыяцэзія Парыжа
Archidioecesis Parisiensis
Герб
лацінскі
Галоўны горад Парыж
Краіна  Францыя
Мова богаслужэнняў французская
Дата заснавання 250
Кафедральны сабор Сабор Парыжскай Божай Маці
Мітраполія Ecclesiastical Province of Paris[d]
Парафій 116
Тытул іерарха Roman Catholic Archbishop of Paris[d]
Іерарх кардынал Андрэ Вен-Труа
Плошча дыяцэзіі 105 км²
Насельніцтва дыяцэзіі 2 215 851 чал.
Колькасць каталікоў 1 548 996
Доля каталікоў 70 % %
Афіцыйны сайт catholique-paris.cef.fr
Карта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архідыяцэзія Парыжа — (лац.: Archidioecesis Parisiensis, фр.: Archidiocèse de Paris) — адна з 23 архідыяцэзій Каталіцкай царквы ў Францыі. Тэрыторыя архідыяцэзіі распаўсюджваецца на сталіцу Францыі, Парыж. У Парыжскую мітраполію ўваходзяць дяцэзіі Крэтэя, Эўры-Карбей-Эсона, Мо, Нантэра, Пантуаза, Сен-Дэні, Версаля. Кафедральны сабор — Сабор Парыжскай Божай Маці.

Хрысціянская традыцыя ўзводзіць заснаванне дяцэзіі ў Лютэцыі да сярэдзіны III стагоддзя і злучае яе з пропаведдзю хрысціянства святым Дзіянісіем Парыжскім, які і лічыцца першым біскупам Парыжа. Да 1622 года дыяцэзія Парыжа ўваходзіла ў мітраполію Санса. У якасці ўмоўнай даты заснавання дыяцэзіі прыняты 250 год. У часы, Гондзікафедру манапалізаваў род Гондзі, 20 кастрычніка 1622 года, дыяцэзія атрымала статус архідыяцэзіі.

У адміністрацыйным плане архідыяцэзіі Парыжа падпарадкаваны 7 дыяцэзій: Крэтэя, Эўры-Карбей-Эсона, Мо, Нантэра, Пантуаза, Сен-Дэні і Версаля. У наш час архідыяцэзію ўзначальвае кардынал Андрэ Вен-Труа, які быў абраны на гэту пасаду 11 лютага 2005 года пасля адстаўкі кардынала Жана Мары Люсціжэ; акрамя таго ў архідыяцэзіі пяць дапаможных біскупаў.

Паводле статыстыкі на 2004 год у Парыжскай архідыяцэзіі 116 прыходаў, 1296 святароў, 1252 манаха (у тым ліку 730 іераманахаў), 2500 манашак і 94 пастаянных дыякана. Колькасць каталікоў — 1 548 996 чалавек (каля 70 % агульнага насельніцтва дыяцэзіі)[1].

Кафедральны сабор архідыяцэзіі — Сабор Парыжскай Божай Маці. Яшчэ 4 храма архідыяцэзіі носяць ганаровы статус «малых базілік»:

Зноскі