Перайсці да зместу

Аляксандр Пятровіч Чумакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Пятровіч Чумакоў
Сцяг5-ы Міністр абароны Беларусі Сцяг
1 лістапада 1996 — 28 сакавіка 2001
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Папярэднік Леанід Сямёнавіч Мальцаў
Пераемнік Леанід Сямёнавіч Мальцаў

Нараджэнне 26 лістапада 1941(1941-11-26) (82 гады)
Нацыянальнасць рускі
Адукацыя
Ваенная служба
Гады службы 1958-2001
Прыналежнасць  СССР
 Беларусь
Званне
Генерал-палкоўнік
Генерал-палкоўнік
Камандаваў Генеральным штабам УС РБ, Міністэрствам абароны Беларусі
Узнагароды
Ордэн «За службу Радзіме» I ступені
Ордэн «За службу Радзіме» I ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені

Алякса́ндр Пятровіч Чумакоў (нар. 26 лістапада 1941, в. Ільінка Дубоўскага раёна Растоўскай вобласці), вайсковы і дзяржаўны дзеяч Беларусі, міністр абароны Рэспублікі Беларусь (19962001).

У 1958 паступіў у Адэскае вышэйшае агульнавайскавое каманднае вучылішча. Пасля праходзіў службу ў Адэскай ваеннай акруге. З 1967 года пачаў навучанне ў Ваеннай акадэміі імя Фрунзе, праходзіў службу ў Чырвонасцяжнай Закаўказскай ваеннай акруге. У 1978 годзе быў накіраваны ў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сілаў пасля якой быў прызначаны камандзірам 120-ай гвардзейскай мотастралковай дывізіі, затым камандзірам Асобнага армейскага корпуса Чырвонасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, дыслацыраваннага ў Уруччы. У 1986 годзе быў прызначаны камандуючым 20 арміі Групы савецкіх войск у Германіі. З 1988 года — начальнік штаба і першы намеснік камандуючага ЧБВА.

З чэрвеня 1991 года па ліпень 1995 знаходзіўся ў замежных камандзіроўках — быў у Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы і ўдзельнічаў у нармалізацыі Прыднястроўскага канфлікта ў Малдове.

Са снежня 1995 года па кастрычнік 1996 года — начальнік Глаўнага штаба Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь — першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь. З кастрычніка 1996 года па студзень 1997‑га выконваючы абавязкі, а са студзеня 1997 па красавік 2001‑га — міністр абароны Беларусі.

Зноскі