Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў
Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў | |
---|---|
англ.: Association of Tennis Professionals | |
Від спорту | прафесійны тэніс |
Заснаванне | верасень 1972 |
Краіна |
Вялікабрытанія (штаб-кватэра) Манака ЗША Аўстралія |
Кіраўнік | Андрэа Гаудэнці |
Ключавыя фігуры | Масіма Кальвелі |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў (англ.: Association of Tennis Professionals) — арганізацыя, створаная ў 1972 годзе для абароны і прадстаўніцтва інтарэсаў прафесійных гульцоў у тэніс. Спартсменкі-тэнісісткі ўваходзяць у Жаночую тэнісную асацыяцыю. Сёння ATP з’яўляецца арганізатарам і саўладальнікам найбольш значнага цыклу тэнісных турніраў ATP-тур (ATP-tour).
Турніры
[правіць | правіць зыходнік]ATP-тур складаецца з турніраў пяці катэгорый:
- Кубак Мастэрс (праводзіцца сумесна з ITF).
- Серыя Мастэрс (з 2009 года — ATP 1000).
- International Series Gold Tournaments (з 2009 года — ATP 500).
- International Series Tournaments (з 2009 года — ATP 250).
- Challenger Tournaments.
Першыя чатыры катэгорыі турніраў з’яўляюцца афіцыйнымі спаборніцтвамі тура, пятая катэгорыя — турніры ўзроўню ATP Challenger Series, прызначаныя для тэнісістаў-пачаткоўцаў. Перамогі ў іх не лічацца «тытуламі» ATP і яны не ўваходзяць у асноўны каляндар тура. Турніры Вялікага шлема, хоць і ўлічваюцца ў календары ATP-тура і маюць максімальную вагу пры падліку Рэйтынгу ATP, не належаць ATP і фармальна не з’яўляюцца часткай тура. Турніры цыклаў Satellite tournaments і Futures Tournaments служаць пачатковай прыступкай у спаборніцтвах прафесійнага ўзроўню, іх вынікі ўлічваюцца ў Рэйтынгу ATP, але яны таксама не ўваходзяць у ATP-тур і праводзяцца Міжнароднай федэрацыяй тэніса.
Акрамя індывідуальных спаборніцтваў пад эгідай ATP штогод разыгрываецца Камандны кубак Свету (англ.: World Team Cup). У ім прымаюць удзел каманды 8 краін, спартсмены якіх паказалі найлепшыя сумарныя вынікі ў Рэйтынгу ATP за папярэдні год.
Асацыяцыя таксама праводзіць цыкл спаборніцтваў для ветэранаў — Тур чэмпіёнаў (англ.: Tour of Champions); у турнірах гэтай серыі прымаюць удзел найбольш праслаўленыя гульцы мінулых гадоў.
Сезон ATP прыкладна адпавядае каляндарнаму году, першыя спаборніцтвы тура праводзяцца ў пачатку студзеня, завяршальны турнір — Кубак Мастэрс у лістападзе. Снежань лічыцца вакацыйным месяцам.
Рэйтынг ATP
[правіць | правіць зыходнік]ATP вядзе дзве раўналежныя, абнаўляныя штотыдзень сістэмы падліку рэйтынгу гульцоў: Гонка ATP (англ.: ATP Race) і Табель аб рангах ATP (англ.: ATP Ranking). Кожнаму спартсмену залічваецца максімум 18 лепшых вынікаў, паказаных на турнірах цягам сезона. Кубак Мастэрс улічваецца ў якасці 19-га турніру васьмі спартсменам, якія атрымалі права ў ім удзельнічаць.
Тэнісістам, якія мелі ў адпаведнасці з Табелем аб рангах права гуляць на турнірах Вялікага шлема і турнірах серыі ATP Masters вынікі гэтых турніраў улічваюць у абавязковым парадку, нават у выпадку адмовы ад удзелу ў спаборніцтве, па-за залежнасцю ад прычын (у такім разе залічваецца нуль ачкоў).
Гонка ATP
[правіць | правіць зыходнік]ATP Race адлюстроўвае вынікі выступу спартсмена ў бягучым сезоне, і ўсе гульцы па-за залежнасцю ад папярэдніх заслуг пачынаюць гонку з нуля ачкоў. Па заканчэнні сезона найлепшыя гульцы і пары, якія занялі першыя восем месцаў у гонцы, атрымліваюць права на ўдзел у завяршальным турніры Кубак Мастэрс.
Чэмпіёны Гонкі ATP
[правіць | правіць зыходнік]Год | Чэмпіён | Вынік |
---|---|---|
2000 | Густава Куэртэн | 839 |
2001 | Лейтан Х’юіт | 897 |
2002 | Лейтан Х’юіт (2) | 873 |
2003 | Эндзі Родзік | 907 |
2004 | Роджэр Федэрэр | 1267 |
2005 | Роджэр Федэрэр (2) | 1345 |
2006 | Роджэр Федэрэр (3) | 1674 |
2007 | Роджэр Федэрэр (4) | 1436 |
Налічэнне ачкоў у Гонцы ATP
[правіць | правіць зыходнік]Катэгорыя турніру | Прызавы Фонд | W | F | SF | QF | R16 | R32 | R64 | R128 | Дад. ачкі за кваліфікацыю |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Турніры Вялікага шлема | 200 | 140 | 90 | 50 | 30 | 15 | 7 | 1 | 3 | |
Серыя Мастэрс | 100 | 70 | 45 | 25 | 15 | 7 | 1(3) | (1) | 3 | |
International Series Gold | $1 000 000 | 60 | 42 | 27 | 15 | 5 | 3 | 1 | 2 | |
International Series Gold | $800 000 | 50 | 35 | 22 | 12 | 5 | 3 | 1 | 2 | |
International Series | $1 000 000 | 50 | 35 | 22 | 12 | 5 | 3 | 1 | 2 | |
International Series | $800 000 | 45 | 31 | 20 | 11 | 4 | 2 | 1 | 2 | |
International Series | $600 000 | 40 | 28 | 18 | 10 | 3 | 1 | 1 | ||
International Series | $400 000 | 35 | 24 | 15 | 8 | 3 | 1 | 1 | ||
Кубак Мастэрс | 150 максімум |
20 за кожны выйграны матч адборачнага этапу, 40 за выйгрыш у паўфінале, 50 за перамогу ў фінале |
За кваліфікацыю налічваецца толькі 1 ачко, калі сетка турніру больш за 32 удзельнікі ў International Series або 64 у Серыі Мастэрс.
Табель аб рангах ATP
[правіць | правіць зыходнік]Табель аб рангах ATP улічвае выступы спартсмена за апошнія 52 тыдні. Пазіцыя ў табелі аб рангах вызначае права на ўдзел у турнірах розных катэгорый і месца ў турнірнай сетцы. Ганаровыя «тытулы» першай, другой, трэцяй і г. д. ракеткі свету таксама прынята прысвойваць у адпаведнасці з табелем аб рангах.
Першыя ракеткі свету
[правіць | правіць зыходнік]Першыя ракеткі свету, паводле табеля аб рангах з моманту яго ўвядзення ў 1973 годзе:
# | Спартсмен | Краіна | Дата | Колькасць тыдняў |
---|---|---|---|---|
1 | Іліе Настасэ | 23 жніўня 1973 | 40 | |
2 | Джон Ньюкамб | 3 чэрвеня 1974 | 8 | |
3 | Джымі Конарс | 29 ліпеня 1974 | 268 | |
4 | Б’ёрн Борг | 23 жніўня 1977 | 109 | |
5 | Джон Макінрой | 3 сакавіка 1980 | 170 | |
6 | Ян Лэндл | 28 лютага 1983 | 270 | |
7 | Матс Віландэр | 12 верасня 1988 | 20 | |
8 | Стэфан Эдберг | 13 жніўня 1990 | 72 | |
9 | Барыс Бекер | 28 студзеня 1991 | 12 | |
10 | Джым Кур’е | 10 лютага 1992 | 58 | |
11 | Піт Сампрас | 12 красавіка 1993 | 286 | |
12 | Андрэ Агасі | 10 красавіка 1995 | 101 | |
13 | Томас Мустэр | 12 лютага 1996 | 6 | |
14 | Марсела Рыяс | 30 сакавіка 1998 | 6 | |
15 | Карлас Моя | 15 сакавіка 1999 | 2 | |
16 | Яўген Кафельнікаў | 3 мая 1999 | 6 | |
17 | Патрык Рафтэр | 26 ліпеня 1999 | 1 | |
18 | Марат Сафін | 20 лістапада 2000 | 9 | |
19 | Густава Куэртэн | 4 снежня 2000 | 43 | |
20 | Лейтан Х’юіт | 19 лістапада 2001 | 80 | |
21 | Хуан Карлас Ферэра | 8 верасня 2003 | 8 | |
22 | Эндзі Родзік | 3 лістапада 2003 | 13 | |
23 | Роджэр Федэрэр | 2 лютага 2004 | 238 | |
24 | Рафаэль Надаль | 18 жніўня 2008 | 1 |
Налічэнне ачкоў у Табелі аб рангах ATP
[правіць | правіць зыходнік]Катэгорыя турніру | Прызавы фонд | W | F | SF | QF | R16 | R32 | R64 | R128 | Дад. ачкі за кваліфікацыю | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Турніры Вялікага шлема | 1000 | 700 | 450 | 250 | 150 | 75 | 35 | 5 | 15 | ||
Серыя Мастэрс | 500 | 350 | 225 | 125 | 75 | 35 | 5(15) | (5) | 15* | ||
International Series Gold | $1 000 000 | 300 | 210 | 135 | 75 | 25 | 15 | 5 | 10* | ||
International Series Gold | $800 000 | 250 | 175 | 110 | 60 | 25 | 15 | 5 | 10* | ||
International Series | $1 000 000 | 250 | 175 | 110 | 60 | 25 | 15 | 5 | 10* | ||
International Series | $800 000 | 225 | 155 | 100 | 55 | 20 | 10 | 5 | 10* | ||
International Series | $600 000 | 200 | 140 | 90 | 50 | 15 | 5 | 5 | |||
International Series | $400 000 | 175 | 120 | 75 | 40 | 15 | 5 | 5 | |||
Challenger | $150 000+З | 100 | 70 | 45 | 23 | 10 | 2 | 3 | |||
Challenger | $150 000 | 90 | 63 | 40 | 21 | 9 | 1 | 3 | |||
Challenger | $125 000 | 80 | 56 | 36 | 19 | 8 | 1 | 3 | |||
Challenger | $100 000 | 70 | 49 | 31 | 16 | 7 | 1 | 3 | |||
Challenger | $75 000 | 60 | 42 | 27 | 14 | 6 | 1 | 3 | |||
Challenger | $37 500+З | 55 | 38 | 24 | 13 | 5 | 1 | 2 | |||
Challenger | $50 000 | 50 | 35 | 22 | 12 | 5 | 1 | 2 | |||
Futures | $15 000+З | 24 | 16 | 8 | 4 | 1 | |||||
Futures | $15 000 | 18 | 12 | 6 | 3 | 1 | |||||
Futures | $10 000 | 12 | 8 | 4 | 2 | 1 | |||||
Кубак Мастэрс | 750 максімум |
100 за кожны выйграны матч адборачнага этапу, 200 за выйгрыш у паўфінале, 250 за перамогу ў фінале |
+З: Турнір аплачвае сутачныя ў дадатак да прызавога фонду
За кваліфікацыю налічаецца толькі 5 ачкоў, калі сетка турніру больш за 32 удзельнікі ў International Series або 64 у Tennis Masters Series.
Кіроўныя органы і арганізацыйная структура
[правіць | правіць зыходнік]Вышэйшым кіроўным органам асацыяцыі з’яўляецца савет дырэктараў. Агульная колькасць дырэктараў шэсць, тры з іх абіраюцца саветам гульцоў, тры — саветам арганізатараў турніраў, такім чынам дасягаецца парытэтнае прадстаўніцтва інтарэсаў тэнісістаў і ўладальнікаў турніраў.
Аператыўнае кіраванне ажыццяўляе Прэзідэнт ATP, з 2020 года гэты пост займае Андрэа Гаудэнці (італ.: Andrea Gaudenzi).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (англ.)