Філіпінска-В’етнамская епархія
Філіпінска-В’етнамская епархія | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Краіна |
Філіпіны В’етнам |
Епархіяльны цэнтр |
Маніла Ханой |
Заснавана | 26 лютага 2019[1] |
Статыстыка | |
Храмаў | 33 (2020)[2] |
Сайт |
phvieparchy.org/e… (англ.) phvieparchy.org/r… (руск.) |
Філіпінска-В’етнамская епархія — епархія Рускай праваслаўнай царквы, што аб’ядноўвае прыходы на тэрыторыі Рэспублікі Філіпіны і Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам. Уваходзіць у склад Патрыяршага экзархату ў Паўднёва-Усходняй Азіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]26 лютага 2019 года Свяшчэнны сінод утварыў Філіпінска-В’етнамскую епархію на тэрыторыі Філіпінаў і В’етнама, з тытулам епархіяльнага архірэя «Манільскі і Ханойскі»[3].
22 лютага 2020 года мітрапаліт Манільскі і Ханойскі Павел здзейсніў чын вялікага асвячэння храма прападобнага Серафіма Сароўскага ў горадзе Макалангоце на востраве Мінданаа, які стаў першым паўнавартасным храмам епархіі. У той жа дзень там жа адбыўся епархіяльны сход духавенства і свецкіх Філіпінска-В'етнамскай епархіі, якая да таго часу налічвала 33 парафіі (30 на Філіпінах і 3 у В'етнаме) і 11 малітоўных памяшканняў. У складзе епархіі было ўтворана пяць дабрачынняў — Манильскае, Даваавскае, Генерал-Сантаўскае, В'етнамскае і Даваа-дэль-Сурскае[2].
Зноскі
- ↑ а б http://www.patriarchia.ru/db/text/5380682.html
- ↑ а б http://www.patriarchia.ru/db/text/5595777.html
- ↑ Образованы епархии в составе Патриаршего экзархата в Юго-Восточной Азии . patriarchia.ru. Патриархия.ru (26 лютага 2019). Праверана 28 лютага 2019.