Суперкубак УЕФА
Суперкубак УЕФА
| |
Заснаваны: | 1972 |
---|---|
Краіна: | Еўропа (УЕФА) |
Кол-ць каманд: | 2 |
Дзеючы чэмпіён: | Манчэстэр Сіці (1-ы тытул) |
Найбольш тытулаваны: | Барселона Мілан Рэал Мадрыд (па 5 тытулаў) |
Бягучы сезон | |
Бягучы сезон | |
Суперкубак УЕФА (англ.: UEFA Super Cup) — афіцыйны футбольны турнір, які адкрывае еўрапейскі сезон і складаецца з аднаго матча, у якім сустракаюцца пераможцы Лігі чэмпіёнаў УЕФА і Лігі Еўропы УЕФА папярэдняга сезона. Паколькі розыгрыш праводзіцца ў канцы жніўня, перад пачаткам футбольнага сезона, які праводзіцца па фармаце «восень-вясна», у канцы летняга трансфернага акна, у розыгрышы звычайна ўдзельнічаюць абноўленыя склады каманд-пераможцаў мінулых турніраў.
Усяго Суперкубак выйгравалі 25 рознхя каманд, найбольш тытулаванымі з якіх з’яўляюцца італьянскі «Мілан» і іспанская «Барселона», якія выйгралі ў розныя гады па 5 трафеяў.
Першым уладальнікам Суперкубка УЕФА з’яўляецца амстэрдамскі «Аякс», цяперашні ўладальнік — англійскі «Манчэстэр Сіці», які ў 2023 годзе перамог іспанскую «Севілью» (1:1, па пенальці 5:4).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Суперкубак УЕФА заснаваны ў 1972 годзе. Заснавальнікам турніру выступіў рэпарцёр галандскай газеты «De Telegraaf» Антон Віткамп, які пазней стаў рэдактарам спартыўнага аддзела гэтага выдання. На той момант узровень галандскага футбола быў вельмі высокі, і Віткамп шукаў новы арыгінальны спосаб выпрабаваць на еўрапейскай футбольнай арэне сілы галандскіх клубаў, у прыватнасці, непераможнага «Аякса» з яго лідарам Ёханам Кройфам.
На той момант «Феенорд» і «Аякс» чатыры разы выходзілі ў фінал Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў і тройчы заваёўвалі прэстыжны трафей. Гэты перыяд лічыўся «залатой эрай» галандскага футбола, галандскія клубы лічыліся наймацнейшымі ў Еўропе.
У сувязі з тым, што апроч Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў у Еўропе пад эгідай УЕФА разыгрываўся Кубак уладальнікаў кубкаў УЕФА, лаўры наймацнейшых клубаў Еўропы былі падзелены паміж уладальнікамі гэтых двух трафеяў, і было відавочна, што супрацьстаянне зможа вырашана быць толькі калі адзін клуб зойме пастамент.
Калі Віткамп падзяліўся сваёй ідэяй з прэзідэнтам «Аякса» Япам ван Прагам, той сустрэў прапанову з запалам, і неўзабаве пад патранажам газеты Віткампа пачалася падрыхтоўка да турніру. Міхаэль ван Праг, бацька Япа, і Віткамп адправіліся ў Цюрых на сустрэчу з дзеючым прэзідэнтам УЕФА Артэміа Франкі, але той адмовіў ім у афіцыйнай падтрымцы турніру з прычыны гадавой дыскваліфікацыі саперніка «Аякса» — «Рэйнджэрс» — у выніку непрыстойных паводзін заўзятараў клуба з Глазга. Паколькі «Рэйнджэрс» адзначаў сваё стагоддзе, было вырашана разыграць тытул наймацнейшага ў неафіцыйным супрацьстаянні.
У выніку першы розыгрыш Суперкубка ў 1972 годзе адбыўся, фінансавала яго De Telegraaf, і УЕФА так і не прызнала яго. Па суме двух матчаў, якія адбыліся дома і ў гасцях, «Аякс» перамог з лікам 6:3.
Праз год УЕФА пагадзілася курыраваць Суперкубак паміж «Міланам» і «Аяксам», які зноў выйграў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў. Але правядзенне матчаў на Суперкубак не было афіцыйна абвешчана; «Мілан» у першым матчы змог абгуляць «Аякс» — 1:0, саступіўшы ў другім матчы з лікам 0:6. Суперкубак 1974 года не адбыўся з-за рознагалоссяў пра тэрміны правядзення паміж заходнегерманскай «Баварыяй» і «Магдэбургам» з ГДР.
Стабільнасць розыгрышы Суперкубка здабылі толькі пачынаючы з 1975 года. Тым не менш, у 1981 годзе «Ліверпул» не змог дамовіцца пра тэрміны правядзення матчаў з тбіліскім «Дынама», а ў 1984 годзе з-за шчыльнага календара пагадзіўся на вызначэнне пераможцы ў адным матчы, які быў праведзены на полі саперніка ў Турыне.
У 1985 годзе «Ліверпул» сустрэўся з «Ювентусам» у фінале Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў на брусельскім стадыёне «Эйзель» і зноў саступіў турынцам. Тым часам на трыбунах адбылося сутыкненне паміж фанатамі, якое прывяло да гібелі людзей, вядомай як Эйзельская трагедыя. У выніку англійскія каманды былі дыскваліфікаваны на пяць гадоў ва ўсіх турнірах УЕФА, у тым ліку быў дыскваліфікаваны і сапернік «Ювентуса» — уладальнік Кубка кубкаў «Эвертан». Суперкубак 1985 года быў адменены.
У наступным, 1986 годзе, фармат правядзення Суперкубка зноў прыйшлося ў спешным парадку змяняць. Кіеўскае «Дынама» і «Сцяўа» не змаглі дамовіцца пра правядзенне матчаў у СССР і Румыніі, і адзіны матч прыйшлося правесці на нейтральным полі. Так стадыён Луі II у Манака ўпершыню стаў арэнай правядзення Суперкубка.
У 1991 годзе зыход супрацьстаяння зноў вырашаў адзін матч — «Манчэстэр Юнайтэд» прыняў «Црвену Звезду» на хатняй арэне «Олд Трафард», таму што палітычная сітуацыя ў Бялградзе была прызнана нестабільнай, і матч у Югаславіі вырашана было адмяніць.
У 1993 годзе з-за карупцыйнага скандалу пераможца першай Лігі чэмпіёнаў марсельскі «Алімпік» быў дыскваліфікаваны ад удзелу ва ўсіх еўрапейскіх і міжнародных турнірах, уключаючы ўдзел у розыгрышы Суперкубка УЕФА, у выніку чаго ўладальніку Кубка кубкаў — «Парме» прыйшлося разыгрываць Суперкубак з фіналістам Лігі чэмпіёнаў — «Міланам».
У 1998 годзе, разгледзеўшы шматлікія цяжкасці, звязаныя з правядзеннем Суперкубка, УЕФА зноў звярнулася да вопыту аднаматчавага фармату турніру на нейтральнай арэне, і правядзенне матча з тых часоў было замацавана за стадыёнам «Луі II».
Пасля скасавання Кубка ўладальнікаў кубкаў па заканчэнні сезона 1998/1999, было вырашана праводзіць матч за Суперкубак паміж пераможцамі Лігі чэмпіёнаў і Кубка УЕФА.
У 2008 годзе Суперкубак упершыню атрымаў расійскі клуб. Пецярбургскі «Зеніт» перамог англійскі «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 2:1. Найлепшым іграком матча быў прызнаны партугалец Дані, для якога той матч быў дэбютным у складзе «Зеніта».
У 2009 годзе перамогу ў Суперкубку святкавала іспанская «Барселона», якая атрымала перамогу над данецкім «Шахцёрам» з лікам 1:0. 90 хвілін матча не выявілі пераможца, таму былі праведзены два дадатковыя таймы. Вырашальны гол на 115-й хвіліне матча пасля перадачы Ліянеля Месі забіў Педра. «Барселона» выйграла пяты трафей менш чым за год (чэмпіянат Іспаніі, Кубак Іспаніі, Суперкубак Іспаніі, Ліга чэмпіёнаў, Суперкубак УЕФА).
У 2010 годзе ўладальнікам трафея стаў мадрыдскі «Атлетыка», які перамог міланскі «Інтэр». У 2011 годзе ў матчы за Суперкубак сышліся «Барселона» і «Порту». Матч скончыўся перамогай каталонцаў 2:0. У 2012 годзе Суперкубак паўторна дастаўся «Атлетыка», які перамог лонданскі «Чэлсі» з лікам 4:1. Гэта быў апошні розыгрыш Суперкубка на стадыёне «Луі II».
У 2013 годзе матч Суперкубка прыняў стадыён «Эдэн» у Празе[1], нямецкая «Баварыя» перамагла «Чэлсі» (2:2 пасля дадатковага часу, па пенальці 5:4 на карысць немцаў).
Трафей
[правіць | правіць зыходнік]Цяперашні Суперкубак быў упершыню ўручаны ў 2006 годзе «Севільі». Да гэтага доўгі час Суперкубак быў самым маленькім з еўрапейскіх трафеяў. Ён важыў усяго 5 кілаграмаў пры вышыні ў 42,5 см. Для параўнання — Кубак Лігі чэмпіёнаў важыць 8 кг, а Кубак Лігі Еўропы — 15 кг.
Сучасны кубак пры вышыні ў 58 сантыметраў важыць 12,2 кг. Новы трафей захоўвае ключавыя элементы дызайну свайго папярэдніка, спраектаванага ў майстэрні Бертоні ў Мілане. Класічная чаша плаўна пераходзіць у оніксавую базу, выкананую ў форме скручанага скрутка поўсці, а дзве бакавыя ручкі дазваляюць зручна трымаць кубак.
Суперкубак — пераходны прыз. Наўзамен пераходнага прыза назаўжды ўручаецца яго копія. У выпадку заваявання якім-небудзь клубам пераходнага прыза 3 разы запар ці 5 раз увогуле, прыз застаецца ў гэтым клубе навечна. Упершыню яго атрымаў на вечнае захоўванне «Мілан» у 2007 годзе пасля перамогі над «Севільяй» (3:1). У 2015 годзе трафей атрымала «Барселона» пасля пятай перамогі ўвогуле.
Фармат
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова Суперкубак разыгрываўся ў спараным матчы — дома і на выездзе, хоць былі і выключэнні. Каманда, якая забіла больш мячоў па суме дзвюх гульняў, прызнавалася пераможцам. Звяртацца да падліку галоў, забітых на выездзе, прыйшлося толькі аднойчы — у 1980 годзе, калі «Валенсія» перамагла «Нотынгем Форэст». Дадатковы час спатрэбіўся ў 1982 годзе, калі «Астан Віла» перамагла «Барселону». Зыход матча за Суперкубак УЕФА ў 2013 годзе ўпершыню вызначыўся ў серыі пенальці, а ў 2000 годзе «Галатасарай» перамог «Рэал» па правіле «залатога гала».
У наш час у матчы за Суперкубак выступаюць клубы-пераможцы Лігі чэмпіёнаў УЕФА і Лігі Еўропы УЕФА. Зыход паядынку вырашаецца ў адным матчы.
Рэгламент матча аналагічны фармату фіналаў еўракубкаў. Калі пасля асноўнага часу лік застаецца нічыйным, дадаюцца два дадатковыя таймы па 15 хвілін. Калі і яны не выяўляюць пераможца, зыход матча вырашаецца ў серыі пенальці.
Прызавыя
[правіць | правіць зыходнік]Клуб, які перамагае, атрымлівае €5 млн, які прайграў — €3 млн.
Квіткі на матч
[правіць | правіць зыходнік]60 % квіткоў распаўсюджваецца паміж заўзятарамі каманд. Частка месцаў забраніравана для высокапастаўленых гасцей. Астатнія месцы прадаюцца УЕФА праз анлайнавы аўкцыён. У адны рукі аддаюць не больш за два квіткі, разгуляных у латарэі. Таксама спаганяецца плата за абслугоўванне ў памеры 5€.
Пераможцы
[правіць | правіць зыходнік]Перамогі ў турніры паводле клубаў
[правіць | правіць зыходнік]Паводле краін
[правіць | правіць зыходнік]Краіна | Пераможцы | Фіналісты |
---|---|---|
Іспанія | 16 | 15 |
Англія | 10 | 10 |
Італія | 9 | 4 |
Нідэрланды | 3 | 3 |
Бельгія | 3 | 0 |
Германія | 2 | 8 |
Партугалія | 1 | 3 |
СССР[2] | 1 | 1 |
Расія | 1 | 1 |
Шатландыя | 1 | 1 |
Румынія | 1 | 0 |
Турцыя | 1 | 0 |
Югаславія[3] | 0 | 1 |
Францыя | 0 | 1 |
Украіна | 0 | 1 |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Амстэрдам прыме фінал Лігі Еўропы — 2013, а Прага — Суперкубак Архівавана 27 красавіка 2017.
- ↑ Абодва разы (у 1975 і 1986) у матчы за Суперкубак удзельнічала кіеўскае «Дынама», якое прадстаўляла УССР, а пасля распаду СССР — Украіну
- ↑ Бялградская «Црвена Звезда», што ўдзельнічала ў матчы за Суперкубак у 1991 годзе, пасля распаду Югаславіі прадстаўляе Сербію
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Суперкубак УЕФА
- Суперкубак на сайце УЕФА