Вэстмінстэрскі ўніверсітэт
Вэстмінстэрскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Westminster | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Westminster |
Заснаваны | 1838 |
Студэнты | 24 710[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Лондан |
Сайт | westminster.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вэстмінстэрскі ўніверсітэт (англ.: University of Westminster) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1838 годзе як Каралеўскі політэхнічны інстытут. Гэта быў першы політэхнічны інстытут, які адкрыўся ў Лондане. Політэхнічны інстытут афіцыйна атрымаў Каралеўскую хартыю ў жніўні 1839 года, а ў 1992 годзе стаў Вэстмінстэрскім універсітэтам.
Галоўны кампус ВНУ знаходзіцца на Рыджэнт-стрыт у цэнтры Лондана, з дадатковымі кампусамі ў такіх раёнах як Фіцровія, Мэрылебан і Хэрау. Ён таксама кіруе Вэстмінстэрскім міжнародным універсітэтам у Ташкенце (Узбекістан). Універсітэт меў прыбытак у памеры 205,1 мільёна фунтаў за 2017—2018 гады, з якіх 22 мільёны фунтаў прыпадалі на фінансаванне грантаў і кантрактаў. Універсітэт з’яўляецца членам Асацыяцыі універсітэтаў Садружнасці, Асацыяцыі MBA, EFMD, EQUIS і Еўрапейскай асацыяцыі універсітэтаў.
Сярод выпускнікоў ВНУ ёсць лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне, вынаходнік кардыта, кіраўнікі дзяржаў, палітыкі і мэры, алімпійцы, навукоўцы, кінематаграфісты, лаўрэаты прэміі «Оскар», лаўрэаты Залы славы рок-н-ролу, музыкі, лаўрэаты прэміі «Грэмі», журналісты і паэты.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт арганізаваны ў тры каледжы і дванаццаць школ, у якіх ёсць каля 65 дэпартаментаў і даследчых цэнтраў:
- Каледж дызайну, творчых і лічбавых індустрый, які ўключае ў сябе Школу архітэктуры і ўрбаністыкі, Школу камп'ютарных навук і тэхнікі, Вэстмінстэрскую школу мастацтваў і Вестмінстэрскую школу СМІ і камунікацый.
- Каледж свабодных мастацтваў і навук, які ўключае ў сябе Школу гуманітарных навук, Школу навук аб жыцці, Школу сацыяльных навук і Вэстмінстэрскую юрыдычную школу.
- Вэстмінстэрская школа бізнесу, якая уключае Школу прыкладнога менеджменту, Школу фінансаў і бухгалтарскага ўліку, Школу менеджменту і маркетынгу і Школу арганізацыі, эканомікі і грамадазнаўства.
Універсітэт таксама з'яўляецца сядзібай для Інстытута мадэрнай і сучаснай культуры, Цэнтра даследаванняў дэмакратыі і Інстытута палітычных даследаванняў.
Зноскі
- ↑ https://www.webcitation.org/66W4UGDxG?url=http://www.hesa.ac.uk/dox/dataTables/studentsAndQualifiers/download/institution0607.xls
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вэстмінстэрскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы