Перайсці да зместу

Брус Палмер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брус Палмер
Дата нараджэння 13 красавіка 1913(1913-04-13)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 кастрычніка 2000(2000-10-10)[1][2] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў Армія ЗША
Званне генерал[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Silver Star Bronze Star Medal Legionnaire of Legion of Merit

Брус Палмер-малодшы (англ.: Bruce Palmer Jr.; 13 красавіка 191310 кастрычніка 2000) — генерал арміі ЗША, камандаваў 18-м паветрана-дэсантным корпусам, 2-м палявымі атрадам у В’етнаме і выконваў абавязкі начальніка штаба арміі ЗША з ліпеня па кастрычнік 1972 года. Удзельнік Другой сусветнай, В’етнамскай вайны і амерыканскай акупацыі Дамініканскай Рэспублікі.

Палмер нарадзіўся ў Осціне, штат Тэхас, 13 красавіка 1913 года.

У 1936 годзе Палмер скончыў Ваенную акадэмію ЗША. Пасля ён служыў у 8-м кавалерыйскім палку ў Форт-Бліс. З чэрвеня па верасень 1939 года займаў пасаду ад’ютанта гэтага падраздзялення.

У 1940 годзе Палмер скончыў кавалерыйскую школу ў Форт-Райлі, штат Канзас. Да 1942 года быў камандзірам атрада і эскадрыллі 6-й кавалерыйскай (механізаванай) дывізіі. У 1942—1943 Палмер служыў у аператыўным аддзеле Генеральнага штаба ваеннага ведамства. У 1944—1945 гадах быў начальнікам штаба 6-й пяхотнай дывізіі ў аперацыях у паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна падчас Другой сусветнай вайны.

У 1945—1946 гадах знаходзіўся ў Карэі, дзе камандаваў 63-м пяхотным палком. У 1947—1949 быў кіраўніком планаў і аперацый 1-й арміі ЗША. Пасля быў інструктарам тактыкі, а затым дырэктар навучання ў пяхотным вучылішчы. Па сумяшчальніцтве прайшоў базавы курс навучання паветрана-дэсантнай дзейнасці. У 1952 годзе скончыў ваеннае вучылішча арміі ЗША.

У 1952—1954 гадах Палмер быў сакратаром Генеральнага штаба і начальнікам аддзела планаў еўрапейскай арміі ЗША. Затым стаў камандзірам 16-га пяхотнага палка. У 1955—1957 гадах служыў на факультэце ваеннага вучылішча арміі ЗША і быў намеснікам сакратара Генеральнага штаба і афіцэрам сувязі Белага дома. У 1959—1961 быў намеснікам каменданта ваеннага вучылішча арміі, а з 1961 па 1962 — памочнікам камандзіра 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі, пасля — начальнікам штаба 8-й арміі ЗША, затым — памочнікам намесніка начальніка штаба па планах і аперацыях і да 1965-га — намеснікам начальніка штаба па ваенных дзеяннях.

У 1965 годзе Палмер стаў камандзірам 18-га паветрана-дэсантнага корпуса і адначасова камандаваў аператыўнай групай 120 і сухапутнымі войскамі ЗША падчас аперацыі інтэрвенцыі ЗША ў Дамініканскай Рэспубліцы ў маі 1965 года.

З 1967 па 1968 год Палмер быў камандуючым 2-м палявым атрадам у В’етнаме і намеснікам камандуючага арміяй Злучаных Штатаў у В’етнаме. З 1 жніўня 1968 года па 30 чэрвеня 1972 года займаў пасаду намесніка начальніка штаба арміі ЗША. Пасля, з 1 ліпеня па 11 кастрычніка, выконваў абавязкі начальніка штаба арміі ЗША.

У верасні 1974 годзе звольніўся са службы. Памёр 10 кастрычніка 2000 года. Пахаваны на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках побач са сваім бацькам Брусам Палмерам-старэйшым[3].

Бацька Брус Палмер-старэйшы быў брыгадным генералам, а яго дзед па бацькавай лініі Джордж Генры Палмер атрымаў Медаль Пашаны падчас грамадзянскай вайны ў ЗША.

У 1936 годзе Палмер ажаніўся з Кей Сіберт. Яна памерла ў 1996-м. У іх былі сын Брус і дзве дачкі, Морын і Робін.

На пенсіі Палмер напісаў дзве кнігі: «25-гадовая вайна: ваенная роля Амерыкі ў В’етнаме» і «Умяшанне ў Карыбскім басейне: Дамініканскі крызіс 1965 года».

Зноскі

  1. а б Bruce Palmer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 3 сакавіка 2020.
  3. Burial Detail: Palmer, Bruce – ANC Explorer