Перайсці да зместу

Ізраільскія плямёны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ізраільскія плямёны (іўр.: שִׁבְטֵי יִשְׂרָאֵל‏) — паводле Бібліі, яўрэйскія плямёны, якія паходзяць ад 12 сыноў Якава (Ізраіля)[1].

Старажытнаяўрэйскія плямёны, пасля выхаду з Егіпта, заваявалі тэрыторыю Ханаана (якая пазней атрымала назву Палестына). Гісторыкі адносяць гэтую заваёву да XIII ст. да н.э.

Да засялення Ханаана старажытнаяўрэйскія плямёны займаліся жывёлагадоўляй, пасля засялення вялікая частка яўрэяў перайшла да земляробства і рамёстваў.

У старажытнаяўрэйскіх плямёнаў склаўся культ бога Яхве, які на працягу некалькіх стагоддзяў трансфармаваўся ў рэлігію іўдаізм[2].

  1. Колена Израилевы (руск.). Большая российская энциклопедия (5 ліпеня 2022). Праверана 4 студзеня 2025.
  2. История расселения евреев по странам мира (руск.) (21 ліпеня 2014). Праверана 4 студзеня 2025.