Перайсці да зместу

2014 UZ224

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
2014 UZ224M:
Адкрыццё
Першаадкрывальнік The Dark Energy Survey[d]
Дата выяўлення 19 жніўня 2014
Катэгорыя рассеяны дыск
Арбітальныя характарыстыкі
Эпоха 31 ліпеня 2016 года
JD 2457600.5
Эксцэнтрысітэт (e) 0,65136
Вялікая паўвось (a) 16,29122 млрд км
(108,9 а.а.)
Перыгелій (q) 5,67977 млрд км
(37,967 а.а.)
Афелій (Q) 26,90267 млрд км
(179,833 а.а.)
Перыяд абарачэння (P) 415 088,065 сут (1 136,449 г)
Сярэдняя арбітальная скорасць 2,521 км/с
Схіленне (i) 26,7851°
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) 131,1421°
Аргумент перыгелія (ω) 29,5472°
Сярэдняя анамалія (M) 320,2683°
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 530-1 186 км
Абсалютная зорная велічыня 3,5m
Альбеда 0.131±0.038[1]

2014 UZ224 — буйны транснептунавы аб’ект у поясе Койпера, кандыдат у карлікавыя планеты. Адкрыты групай астраномаў у рамках праекта праекта Pan-STARRS на здымках, атрыманых 19 жніўня 2014 года з дапамогай камеры DECam тэлескопа імя Віктара Бланка ў абсерваторыі Сэра-Талола ў Чылі. Атрымаў нефармальную назву DeeDee (скарачэнне ад Distant Dwarf). Святло ад DeeDee даходзіць да Зямлі за 13 гадзін[2]. Аб’ява аб адкрыцці была апублікавана 11 кастрычніка 2016 года[3].

Дыяметр 2014 UZ224 пры адкрыцці ацанілі ў 420-1180 км. У 2017 годзе дыяметр пры дапамозе міліметровага/субміліметровага тэлескопа Atacama Large Millimeter Array ў Чылі ацанілі ў 635±65км, тэмпературу паверхні — у 30 K, альбеда складае 13 %. Па дадзеных М. Браўна пры альбеда 13 %[1] і магнитуде 3,8 дыяметр 2014 UZ224 будзе роўны 684 км[4].

Арбіта 2014 UZ224, як і арбіта аб’ектаў 2015 RR245, 2014 FE72, цалкам пралягае за арбітай Нептуна. Перыяд звароту па выцягнутай арбіце (38-180 а.а.) вакол Сонца складае 1136 гадоў[5].

Па стане на 10 кастрычніка 2016 года аб’ект знаходзіўся на адлегласці каля 91,6 а.а. ад Сонца і гэта адлегласць будзе змяншацца, пакуль ён не дасягне перыгелія (38 а.а. ад Сонца) у 2142 годзе. У цяперашні час 2014 UZ224 з’яўляецца трэцім па аддаленасці аб’ектам Сонечнай сістэмы пасля Эрыс (96,2 а.а.) і V774104 (~ 103-а.а.). 2012 VP113 у 2014 годзе знаходзіўся на адлегласці 83 а.а. ад Сонца, 2013 FY27 — на адлегласці 80 а.а. ад Сонца.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі