Сяргей Міхайлавіч Бялоў
Сяргей Міхайлавіч Бялоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 верасня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 ліпеня 2003 (77 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, навуковец |
Навуковая сфера | машынабудаванне |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Сяргей Міхайлавіч Бялоў (19 верасня 1925, в. Дзяшоўкі, Казельскі раён, Калужская вобласць, Расія — 3 ліпеня 2003) — беларускі спецыяліст у галіне трактарабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1963), прафесар (1986). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (кваліфікацыя «Інжынер-механік трактарабудавання», 1956).
Выкладаў у Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце (1969—1975, рэктар), Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (1956—1969 і з 1975, аўтатрактарны факультэт, кафедра «Трактары», прафесар, у 1975—1988 — прарэктар па вучэбнай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: стварэнне абсталявання і распрацоўка методык правядзення выпрабаванняў аўтатрактарнай тэхнікі; педагогіка вышэйшай школы.
- Асноўныя працы
- Исследование явления самовыключения прямозубых шестерен и зубчатых муфт тракторных коробок перемены передач : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Белов С. М. — Минск, 1963.
Узнагароды
Ордэны Айчыннай вайны II ступені, Дружбы народаў, медалі «За ўзяцце Кёнігсберга», «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і інш., званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1977).
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1996, у аўтарскім калектыве) — за цыкл падручнікаў і навучальных дапаможнікаў «Трактары» для вышэйшых навучальных устаноў.
Літаратура
- Бялоў Сяргей Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 400. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3)..
- Белов Сергей Михайлович // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2). — С. 251.
- Белов Сергей Михайлович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 53—54.
- Белов Сергей Михайлович // Профессорско-преподавательский состав ММИ — МГТУ — Белорусско-Российского университета (1961—2006). — Могилев, 2009. — С. 7.
- Кузнец, солдат, профессор : [Белов С. М.] / Петр Теплюк // Радости творчества : очерки о деканах автотракторного факультета и его сотрудниках, лауреатах Государственной премии Республики Беларусь / Петр Теплюк. — Минск, 2001. — С. 100—122.
- Нарадзіліся 19 верасня
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Казельскім павеце
- Памерлі 3 ліпеня
- Памерлі ў 2003 годзе
- Выкладчыкі БНТУ
- Выкладчыкі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
- Кандыдаты тэхнічных навук
- Выпускнікі БНТУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Рэктары Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
- Машынабудаўнікі Беларусі
- Машынабудаўнікі СССР