Рыхеза Вальдэмарсдатэр
Рыхеза Вальдэмарсдатэр | |
---|---|
| |
Нараджэнне |
1182[1] |
Смерць |
8 мая 1220 |
Месца пахавання | |
Род | Эстрыдсены |
Бацька | Вальдэмар I Вялікі |
Маці | Сафія Валадараўна |
Муж | Эрык X[2] |
Дзеці | Інгеборг Эрыксдоцір, Эрык Шапялявы, Sofia Eriksdotter of Sweden[d], Mariana de Suecia[d], Martha Eriksdotter[d] і Helen Eriksdottir[d][3] |
Веравызнанне | каталіцтва |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рыхеза (дацк.: Richeza af Danmark, шведск.: Rikissa av Danmark; 1182, Рынгстэд, Зеландыя — 8 мая 1220, Рынгстэд, Зеландыя) — дацкая прынцэса з дынастыі Эстрыдсенаў, жонка шведскага караля Эрыка X.
Біяграфія
Дачка дацкага караля Вальдэмара I і менскай князёўны Сафіі Валадараўны. Названа па бабулі з матчынай лініі — каралеве Рыхезе.
У 1210 годзе шведскі кароль Эрык X, які скінуў свайго папярэдніка Сверкера II, для добрасуседскіх адносін з Даніяй, дзе традыцыйна падтрымлівалі дынастыю Сверкераў супраць дынастыі Эрыксанаў, ажаніўся з Рыхезай, сястрой тагачаснага дацкага караля Вальдэмара II.
Пры жыцці мужа каралева нарадзіла дачок і толькі пасля яго смерці ў 1216 годзе, каралева-ўдава нарадзіла адзінага сына, будучага шведскага караля Эрыка XI. Новы шведскі кароль Юхан I з дынастыі Сверкераў выгнаў са Швецыі ўсю дынастыю Эрыксанаў. Разам з дзецьмі, Рыхеза вярнулася на радзіму, дзе памерла ў 1220 годзе, не дажыўшы ні да заняцця сваім сынам на шведскага стальца ў 1222 годзе, ні да вяселляў сваіх дачок.
Сям’я
У Рыхезы і Эрыка X было чатыры дачкі і адзін сын.
- Сафія Эрыксдотэр (пам. 1241), у шлюбе з Генрыхам III Борвінам, герцагам растоцкім.
- Марта Эрыксдотэр, у шлюбе з Нільсам Сікстэнсанам Шпарэ.
- Інгеборг Эрыксдоцір (пам. 1254), у шлюбе з Біргерам Ярлем, рэгентам шведскім.
- Мар’яна, у шлюбе з Барнімам I, герцагам памеранскім.
- Эрык XI (1216—1250), кароль шведскі.
Продкі
Зноскі
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі
- Рыхеза на сайце дацкага біяграфічнага лексікону.
- Åke Ohlmarks. Alla Sveriges drottningar (Усе каралевы Швецыі) (шведск.)