Перайсці да зместу

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША (2020)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
< 2016  Злучаныя Штаты Амерыкі  2024 >
Выбары прэзідэнта ЗША 2020
3 лістапада 2020
Кандыдат: Джо Байдэн Дональд Трамп
Партыя: Дэмакратычная партыя Рэспубліканская партыя
Колькасць галасоў выбаршчыкаў: 306 232
Колькасць выбарчых акруг: 25 + DC + NE-02 25 + ME-02
Галасоў: 78,187,409
(50.9%)
72,767,316
(47.3%)


Карта выбараў 2020 года

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2020 года прайшлі 3 лістапада. Галоўнымі кандыдатамі сталі дзеючы прэзідэнт краіны Дональд Трамп ад партыі рэспубліканцаў і Джо Байдэн ад дэмакратаў. У прэзідэнцкай гонцы бралі ўдзел яшчэ сем чалавек, як ад іншых партый, так і незалежныя.

Згодна з другім артыкулам Канстытуцыі ЗША, для абрання прэзідэнтам дзяржавы асоба павінна быць грамадзянінам ЗША па нараджэнні, не маладзей за 35 гадоў, пражыць на тэрыторыі Злучаных Штатаў Амерыкі не менш за 15 гадоў[1]. Галасаванне адбывалася за членаў калегіі выбаршчыкаў, якія затым непасрэдна абіраюць прэзідэнта і віцэпрэзідэнта тэрмінам на 4 гады.

Паводле звестак на 4 лістапада, за ноч падліку галасоў лідарам стаў Джо Байдэн[2]. Ён набраў найбольшую колькасць галасоў за ўсю гісторыю прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.

Выбары суправаджаліся складанай палітычнай і інфармацыйнай сітуацыяй. Спачатку перад прэзідэнцкай гонкай па краіне пракацілася хваля пратэстаў і беспарадкаў, выкліканыя інцыдэнтам з забойствам Джорджа Флойда. На саміх выбарах адзначаўся высокі ўзровень парушэнняў і фактаў альбо спробаў фальсіфікацый. Усё гэта суправаджалася выдаленнямі пастоў Трампа ў Твітэры[3] і заявамі асноўных кандыдатаў аб сваёй перамозе да поўнага падліку галасоў[4]. Больш за тое, рэспубліканцы не прызналі паразы і запатрабавалі пераліку галасоў[5].

5—6 студзеня 2021 года тысячы прыхільнікаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа сабраліся ў Вашынгтоне, каб адхіліць вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і падтрымаць патрабаванне Трампа да віцэ-прэзідэнта Майк Пенса і Кангрэсу адхіліць перамогу абранага прэзідэнта Джо Байдэна[6][7]. У гэты час Кангрэс засядаў, праводзячы падлік галасоў Калегіі выбаршчыкаў, і дэбатуючы пасля таго, як Тэд Круз і Пол Госар запярэчылі супраць падліку галасоў Калегіі выбаршчыкаў у Арызоне. Некаторыя будынкі ў комплексе Капітолія ЗША былі эвакуіраваны, і пратэстоўцы прарваліся праз сістэму бяспекі, каб увайсці ў асноўны аб’ект, уключаючы Нацыянальную скульптурную залу[8][9]. Тады жа мэр Вашынгтона Мюрыэл Баўзер абвясціла каменданцкі час у амерыканскай сталіцы[10].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Presidents, Vice Presidents, and First Ladies of the United States | USAGov (англ.). www.usa.gov. Праверана 3 лістапада 2020.
  2. Байден побил рекорд по числу полученных на выборах голосов // Известия, 5 ноября 2020
  3. Лишние нули Байдена и мертвые души Мичигана. Почему у Трампа заявляют о фальсификации выборов президента США Архівавана 23 лістапада 2020. // Страна.ua, 5 ноября 2020
  4. Трамп заявил о победе на выборах по «законным» голосам // РИА Новости, 8 ноября 2020
  5. Трамп отказывается признавать поражение на выборах // Росбалт, 8 ноября 2020
  6. Peñaloza. Trump Supporters Clash With Capitol Police At Protest (англ.). National Public Radio (6 студзеня 2021). Праверана January 6, 2021.
  7. Amenabar. Live updates: Hundreds storm Capitol barricades; two nearby buildings briefly evacuated; Trump falsely tells thousands he won (англ.). The Washington Post (6 студзеня 2021). Праверана January 6, 2021.
  8. McEvoy. DC Protests Live Coverage: Entire Capitol Now On Lockdown As Protesters Enter The Building (англ.). Forbes (6 студзеня 2021). Праверана January 6, 2021.
  9. Lang. U.S. Capitol on Lockdown, Pro-Trump Protestors Breach Police Lines (англ.). Variety (6 студзеня 2021). Праверана January 6, 2021.
  10. DC Mayor Issues 6 p.m. Curfew Following Protests Wednesday (англ.)(недаступная спасылка). CBS Baltimore (6 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2021. Праверана January 6, 2021.

Спасылкі