Дызентэрыя
Дызентэрыя | |
---|---|
МКХ-10 | A09.0, A03.9, A06.0 і A07.9 |
МКБ-9-КМ | 009.2[1] |
MeSH | D004403 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дызентэрыя (ад ст.-грэч. — δυσεντερία; δυσ- (dus-, «плахі») + ἔντερα (éntera, «кішэчнік»)), крываўка — эпідэмічная хвароба з групы кішачных.
Узбуджальнік дызентэрыі ў чалавека — бактэрыі шыгелы (самы пашыраны від Флекснера і Зонэ). Крыніца інфекцыі — хворыя на дызентэрыю і бактэрыяносьбіты.
Пашырэнню дызентэрыі спрыяюць мухі, парушэнне асабістай гігіены і санітарнага стану ўстаноў водазабеспячэння і харчовых прадпрыемстваў. З харчовымі прадуктамі і вадой бактэрыі трапляюць у страўнікава-кішачны тракт і выклікаюць спецыфічнае запаленне язваў на слізістай абалонцы тоўстага кішэчніка.
Інкубацыйны перыяд 2 — 3, часцей 3 — 7 дзён.
Вострая дызентэрыя пачынаецца з павышэння температуры (37-38 °C), агульнай млявасці, дрэннага апетыту, схваткападобнага болю ў ніжняй часці жывата, вадкай (з крывёю і сліззю) і частай (5 — 10 разоў у суткі) дыярэяй. У апошні час амаль у 80 % хворых дызентэрыя бывае са слабымі клінічнымі прыкметамі. Цяжкая форма вострай дызентэрыі: высокая ліхаманка, ці гіпатэрмія, частая (30 — 40 разоў у суткі) дыярэя і інш. — трапляецца рэдка.
Хранічная дызентэрыя перыядычна абвастраецца.
Лячэнне: шпіталізацыя, лячэбнае харчаванне, антыбіётыкі, аральная дэгідратацыя салявымі растворамі.
Сярод сельскагаспадарчых жывёл на дызентэрыю хварэюць ягняты і парасяты. Заражэнне адбываецца праз корм, пітную воду і подсціл, забруджаныя выдзяленнямі хворых жывёл і бактэрыяносьбітаў.
Зноскі
- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).