Перайсці да зместу

Герман Анатолевіч Баркоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Футбол
Герман Баркоўскі
Поўнае імя Герман Анатолевіч Баркоўскі
Нарадзіўся 25 чэрвеня 2002(2002-06-25)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см
Вага 87 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Брэст)
Нумар 63
Клубная кар’ера[* 1]
2019 Беларусь Белшына-2 (Бабруйск) 18 (7)
2020—2021 Беларусь Белшына (Бабруйск) 34 (7)
2022 Беларусь Рух (Брэст) 0 (0)
2022   Беларусь Іслач (Мінскі раён) 8 (4)
2022 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 6 (1)
2023 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 20 (6)
2024— Беларусь Дынама (Брэст)
Нацыянальная зборная[* 2]
2023— Беларусь Беларусь (да 21) 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 кастрычніка 2023

Герман Баркоўскі (нар. 25 чэрвеня 2002, Бабруйск) — беларускі футбаліст, нападнік брэсцкага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец бабруйскай «Белшыны», у сезоне 2019 выступаў за каманду «Белшына-2» у Другой лізе. У верасні 2019 года падпісаў першы прафесійны кантракт з бабруйскім клубам[4]. У пачатку 2020 года, пасля таго як «Белшына» выйшла ў Вышэйшую лігу, перайшоў у дубліруючы склад клуба, стаў таксама часам прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 22 сакавіка 2020 года ў матчы супраць «Мінска» (1:3), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым за сезон яшчэ 4 разы выйшаў на замену ў асноўнай камандзе, пры гэтым трывала гуляў за дубль. У сезоне 2021, калі «Белшына» выбыла ў Першую лігу, здолеў замацавацца ў асноўным складзе і дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён.

У студзені 2022 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Рухам», а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[5]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, паспеў адзначыцца 4 галамі. У канцы мая 2022 года па сямейных абставінах з’ехаў у ЗША і застаўся там жыць. У жніўні 2022 года па пагадненні бакоў кантракт з «Іслаччу» быў разарваны[6].

У верасні 2022 года вярнуўся ў «Іслач», падпісаўшы трохгадовы кантракт[7]. У лютым 2023 года перайшоў у «Энергетык-БДУ»[8]. У маі і чэрвені 2023 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуў месца ў асноўным складзе.

У студзені 2024 года стаў іграком брэсцкага «Дынама»[9].

Міжнародная кар’ера

24 сакавіка 2023 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2025 супраць Андоры (0:0) і быў заменены ў другім тайме.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 Д3 Белшына-2 Беларусь 18 7
2020 Д1 Белшына Беларусь 5 0
2021 Д2 Белшына Беларусь 29 7
2022 Д1 Іслач Беларусь 14 5
2023 Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 20 6

Крыніцы

  1. https://www.pressball.by/footballstat/german_barkovski/
  2. http://fcbelshina.by/komanda/dubliruyushchiy-sostav/45816-barkovskiy-g-a
  3. https://fcisloch.by/player.asp?id=German-Barkovskij-594&season=2023MEN
  4. Юные футболисты подписали свои первые контракты с ФК "Белшина" (руск.). Афіцыйны сайт «Белшыны» (2 верасня 2019). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  5. Герман Барковский пополнил состав "Ислочи". (руск.). football.by (3 лютага 2022). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  6. "Ислочь" объявила о расторжении контракта с Барковским (руск.). football.by (5 жніўня 2022). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  7. Герман Барковский вернулся в "Ислочь" (руск.). football.by (23 верасня 2022). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  8. Футбол. Герман Барковский стал игроком "Энергетика-БГУ" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (10 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2023. Праверана 11 лютага 2023.
  9. Герман Барковский стал новобранцем брестского "Динамо" (руск.). football.by (31 студзеня 2024). Праверана 31 студзеня 2024.