Азарычы (Пінскі раён)
Выгляд
Вёска
Азарычы
| ||||||||||||||||||||||||
Аза́рычы[1] (трансліт.: Azaryčy, руск.: Озаричи) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Валішчанскага сельсавета.
Знаходзіцца за 1 км ад аўтадарогі Івацэвічы — Пінск — Столін (P6) і за 40 км ад Пінска.
Гісторыя
- 1557 г. — першая згадка, вёска Азарычы — каралеўскае ўладанне.
- XVIII ст. — паселішча пераходзіць да Агінскіх.
- Канец XVIII ст. — на сродкі Міхала Казіміра Агінскага будуецца ўніяцкая царква.
- 1870 г. — пры падтрымцы Пуслоўскіх, уладальнікаў маёнтка, будуецца Пакроўская царква (зруйнавана ў 1960-я гады).
- Канец XIX ст. — у вёсцы 40 гаспадарак.
- 1941 г. — у вёсцы 160 гаспадарак.
- Люты 1944 г. — нацысты знішчылі 16 гаспадарак, забілі 17 чалавек.
- 1964 г. — здадзена ў эксплуатацыю новая школа на 280 месцаў[2].
- Да 6 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Коланскага сельсавета[3].
- 1998 г. — у вёсцы 210 гаспадарак.
Адукацыя
Працуе базавая школа і яслі-сад.
Славутасці
Паблізу вёскі знаходзяцца:
- Агінскі канал (1767—1783)[4].
- Абарончыя збудаванні Першай сусветнай вайны (1915—1918)[4].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ История Пинска в материалах газеты «Полесская правда». Часть 2 (1960—1970 г.г.) // История Пинска
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082).
- ↑ а б Озаричи // Глобус Беларуси
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Азарычы (Пінскі раён)