Джузэпэ Сарагат
Выгляд
Джузэпэ Сарагат[1] (іт. Giuseppe Saragat, 19 верасня 1898 — 11 чэрвеня 1988) — італьянскі палітык, прэзідэнт Італіі з 1964 па 1971 год.
Біяграфія
Джузэпэ Сарагат нарадзіўся ў верасні 1898 года ў Турыне ў сям'і імігрантаў з Сардзініі.
У сваёй палітычнай кар'еры ён быў умераным сацыялістам. У 1947 годзе ён пакінуў Сацыялістычную партыю з-за заклапочанасці з нагоды разрыву альянсу з камуністамі, і далучыўся да Італьянскай сацыялістычнай рабочай партыі, якая неўзабаве ператварылася ў Сацыял-дэмакратычную партыю Італіі. У ёй Сарагат рэалізаваў сябе ў якасці паспяховага палітыка, стаўшы неўзабаве яе нязменным лідэрам.
Зноскі
- ↑ У БЭ ў 18 тамах. Т.14., Мн., 2002, С.175 памылковае напісанне імя Джузэпэ. Пішам Джузэпэ, як Джузэпэ Гарыбальдзі