Сібірскія татары
Выгляд
Сібірскія татары (саманазва: эуштынцы) — племя сібірскіх цюркаў. Арэал рассялення праходзіць па ніжняй плыні ракі Томі. Мяжуюць з землямі цюркскіх плямёнаў — чулымцаў на ўсходзе, барабінцаў на захадзе, шорцаў на поўдні, і з землямі фінскіх плямёнаў селькупаў на поўначы. Мова эуштынцаў самастойная і насамрэч не паходзіць на мову казанскіх татараў, яна бліжэй да мовы чулымцаў і шорцаў. Эуштынцы працягваюць жыць у даліне Томі, але паступова забываюць сваю родную мову і культуру.