Перайсці да зместу

Васіль Мікітавіч Тацішчаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 10:59, 15 ліпеня 2024, аўтар Maksim L. (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Васіль Мікітавіч Тацішчаў
руск.: Василий Никитич Татищев
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 (29) красавіка 1686[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 (26) ліпеня 1750[1][2][…] (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Мікіта Аляксеевіч Тацішчаў[d]
Дзеці Яўграф Васілевіч Тацішчаў[d] і Еўпраксія Васілеўна Тацішчава[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, антраполаг, гісторык, географ, эканаміст, палітык, лексіколаг
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васі́ль Мікі́тавіч Таці́шчаў (руск.: Василий Никитич Татищев; 29 (19) красавіка 1686, Пскоў, Пскоўскі павет — 26 ліпеня 1750, сядзіба Болдзіна, цяпер Солнечнагорскі раён, Маскоўская вобласць) — расійскі дзяржаўны дзеяч, гісторык.

Скончыў Маскоўскую інжынерную і артылерыйскую школу. Удзельнік Палтаўскай бітвы (1709). Шмат год кіраваў заводамі на Урале.

Выявіў і надрукаваў кароткую рэдакцыю Рускай праўды, Судзебнік 1550 года. Аўтар першага расійскага энцыклапедычнага слоўніка «Лексікон расійскі гістарычны, геаграфічны, палітычны і грамадскі» (ч. 1—3, 1793, да літары К).

Галоўная праца Васіля Тацішчава — «Гісторыя Расійская» (т. 1—4, 1768—1784; т. 5, 1848) — збор рускіх і замежных летапісных і іншых старажытных крыніц, частка якіх, у тым ліку магчыма і Полацкі летапіс, не збераглася да цяперашняга часу. Часта паводле Васіля Тацішчава дэталізуюць многія падзеі, у тым ліку з гісторыі Беларусі, як, напрыклад, час заснавання горада Барысава, напады менскага князя Глеба ў 1119 годзе на Наўгародскую і Смаленскую землі, паходжанне назвы «Белая Русь», паходжанне герба Вялікага Княства Літоўскага — «Пагоні» і іншае. Аднак, праўдзівасць унікальных звестак Васіля Тацішчава пастаўлена пад сумненне.