Перайсці да зместу

Шыман Галоўня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шыман Галоўня
польск.: Szymon Franciszek Hołownia
Маршалак Сейма Польшчы[d]
з 13 лістапада 2023
Папярэднік Эльжбета Вітэк

Нараджэнне 3 верасня 1976(1976-09-03) (48 гадоў)
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць журналістыка і палітыка
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шымон Францішак Галоўня (польск.: Szymon Franciszek Hołownia; нар. 3 верасня 1976, Беласток) — польскі журналіст, публіцыст, пісьменнік, грамадзкі дзеяч, палітык, старшыня грамадзкага руху "Польшча 2050", маршалак Сейму Польшчы з 13 лістапада 2023 года.

Біяграфія

Скончыла сярэднюю школу ў Беластоку. Пасля заканчэння школы ён пачаў вывучаць псіхалогію ў Сацыяльна-гуманітарным універсітэце ў Варшаве, але не скончыў яго.

З 1997 па 2000 год быў рэдактарам аддзела культуры штодзённай газеты "Gazeta Wyborcza". З 2001 па 2004 год працаваў аўтарам і рэдактарам сацыяльнага аддзела польскага інфармацыйнага часопіса "Newsweek Polska". З красавіка па ліпень 2005 года ён быў намеснікам галоўнага рэдактара штотыднёвіка "Ozon", а з верасня 2005 па 2006 года рэдактарам дадатку да часопіса "Plus Minus" штодзённай газеты "Rzeczpospolita". Пісаў для навуковага часопіса "Kultura Popularna", для музычнага часопіса "Machina" і для газет "Przewodnik Katolicki", "Tygodnik Powszechny" і інш. З 2006 па 2012 год зноў працаваў у "Newsweek Polska". З верасня 2012 года па красавік 2013 года таксама працаваў аглядальнікам штотыднёвіка "Wprost" і зноў у "Tygodnik Powszechny" з 2015 года. У гэты час таксама працаваў радыёвядучым. Вёў праграмы на "Радыё Беласток", радыё "Vox FM", а таксама супрацоўнічаў з "Радыё PIN".

У 2006 годзе быў вядучым тэлепраграмы на TVP1. З 2007 па 2012 год быў праграмным дырэктарам канала "Religia.tv", дзе стварыў этычнае ток-шоу з варшаўскага гандлёвага цэнтра "Złote Tarasy" (2007–2010) і такія праграмы, як "Бог у вялікім горадзе" (2010), а з 2009 года — мадэратар «Людзі на чамаданах». Ён таксама вёў агляд прэсы на "Dzień dobry" на канале TVN. З 2008 па 2019 год быў сувядучым польскага выпуску "Mam talent" на TVN, а ў 2015 годзе шоу "Mamy cię!". У 2019 годзе завяршыў журналісцкую і медыйную дзейнасць у сувязі з вылучэннем сваёй кандыдатуры на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года.

Жонка — афіцэр ВПС і пілот знішчальніка, узнагароджаная адзнакай камандуючага Узброенымі сіламі Польшчы за паспяховую аварыйную пасадку з выключанымі рухавікамі. У іх сумесная дачка, жывуць у Варшаве.

Палітычная дзейнасць

8 снежня 2019 года ў Гданьску афіцыйна вылучыў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. 7 лютага 2020 года ён апублікаваў перадвыбарчую праграму з пяццю прыярытэтамі: нацыянальная бяспека, ахова клімату, салідарнасць, самакіраванне і грамадзянская супольнасць. На выбарах 28 чэрвеня 2020 года заняў трэцяе месца з 13,8%. Пасля выбараў абвясціў аб стварэнні новага руху пад назвай "Польшча 2050". У канцы верасня абвясціў аб стварэнні партыі, звязанай з рухам, і аналітычнага цэнтра пад назвай «Стратэгія 2050». Рух і партыя спалучае хрысціянска-дэмакратычныя, ліберальныя і зялёныя ідэі з выразна праеўрапейскай арыентацыяй і імкнецца быць альтэрнатывай "Праву і справядлівасці" і "Грамадзянскай платформе". На парламенцкіх выбарах 2023 года яго партыя заняла трэцяе месца ў выбарчым альянсе Трэцяга шляху з аграрна-арыентаванай партыяй PSL і мае намер удзельнічаць ва ўрадзе ў магчымым кабінеце Дональда Туска. На першай сесіі сейма Польшчы Х кадэнцыі быў абраны маршалкам (старшынёй).

Выступае за ўмацаванне наступных прынцыпаў: парламенцкая дэмакратыя, народны суверэнітэт, незалежнасць і нацыянальны суверэнітэт, вяршэнства права, грамадзянская супольнасць, падзел уладаў і плюралізм. Ён адзначае важную ролю мясцовага самакіравання, разглядае канстытуцыю як вышэйшую і бясспрэчную юрыдычную каштоўнасць, падкрэсьлівае важнасць палітычных зменаў пасьля 1989 году. Крытычна ставіцца да былога ўрада Матэвуша Маравецкага.

Дабрачыннасць

Быў адным з заснавальнікаў беластоцкага аддзялення фонду «Мальтыйская дапамога». У красавіку 2013 года ён заснаваў фонд, які кіруе вялікім дзіцячым домам у Замбіі, дзе пастаянна жывуць больш за 200 дзяцей. У 2014 годзе заснаваў фонд «Добрая фабрыка», які ў тым ліку падтрымлівае асоб з Бангладэш, Маўрытаніі, Руанды, Буркіна-Фасо і Сенегала. Абодва фонды штогод дапамагаюць агулам амаль 40 тысячам асоб. З'яўляецца амбасадарам Мэтаў устойлівага развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Зноскі

  1. Catalog of the German National Library Праверана 13 лістапада 2023.