Перайсці да зместу

VoIP

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:01, 12 кастрычніка 2023, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (выдалена Катэгорыя:Аўдыёкодэкі; дададзена Катэгорыя:Аўдыякодэкі з дапамогай HotCat)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

VoIP (англ.: Voice over IP; IP-тэлефанія, прамаўляецца «во айпі») — агульная назва камунікацыйных пратаколаў, тэхналогій і метадаў, якія забяспечваюць перадачу моўнага сігналу па сетцы Інтэрнэт або па любых іншых IP-сеткам. Сігнал па канале сувязі перадаецца ў лічбавым відзе і, як правіла, перад перадачай ператвараецца (сціскаецца) з тым, каб выдаліць лішак.

Галасавая і відэасувязь пасродкам камп’ютарных сетак стала папулярнай ва ўсім свеце з пачатку XXI стагоддзя і ў наш час шырока выкарыстоўваецца як прыватнымі карыстальнікамі, так і ў карпаратыўным сектары. Ужыванне сістэм IP-тэлефаніі дазваляе кампаніям-аператарам сувязі значна зменшыць кошт званкоў (асабліва міжнародных) і інтэграваць тэлефанію з сэрвісамі Інтэрнэту, падаваць інтэлектуальныя паслугі.

Аналагавыя порты
Лічбавыя порты
Іншае

Зноскі