Перайсці да зместу

Шведская брама (Рыга)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 09:07, 25 ліпеня 2023, аўтар Τάρας στον Παρνασσό (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
брама
Шведская брама
лат.: Zviedru vārti
Шведскія вароты ў Рызе.
Шведскія вароты ў Рызе.
56°57′05″ пн. ш. 24°06′23″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1698
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шведская брама (лат.: Zviedru vārti, шведск.: Svenskporten) — помнік культуры, архітэктурны комплекс, размешчаны ў некалькіх дамах на вуліцы Торня ў Старым горадзе Рыгі, Латвія.

У канцы XVII стагоддзя ўздоўж гарадскога мура будуюцца жылыя дамы. Да іх неабходна было пракласці праезд, які б можна было зачыняць. З гэтай мэтай у 1698 годзе, падчас шведскага панавання, у муры жылога дома была прабіта новая гарадская брама. Побач некалі знаходзілася абарончая вежа Юргена — цяпер яе рэшткі ўбудаваныя ў суседні з брамай дом № 11.

У 1926 годзе брама была арандавана ў горада Саюзам архітэктараў Латвіі, і будынак быў перабудаваны. Увесь комплекс атрымаў сённяшні выгляд пасля рэканструкцый 1953—1956 і 1986—1987 гадоў.

Шведская брама ў літаратуры

[правіць | правіць зыходнік]

Герой серыі дэтэктыўных раманаў шведскага пісьменніка Хенінга Манкеля Курт Валандэр наведаў Шведскую браму ў рамане Рыжскія сабакі.