Перайсці да зместу

Паветы Літвы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 11:25, 31 мая 2023, аўтар Τάρας στον Παρνασσό (размовы | уклад) (Спасылкі)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Паветы Літвы (літ. Lietuvos apskritys) — 10 адміністрацыйных адзінак, на якія падзеленая тэрыторыя Літвы.

Кожным паветам кіруе глава павета (літ.: apskrities viršininkas), якога прызначае ўрад краіны. Яго асноўная задача — гарантаваць выкананне на тэрыторыі павета Канстытуцыі Літоўскай Рэспублікі і законаў.

Паветы ўтвараюць тэрыторыі самакіраванняў (літ.: savivaldybė) 6 гарадоў, 2 курортаў і 43 раёнаў, а таксама 9 новаўтвораных самакіраванняў. Самакіраванні падзяляюцца на староствы (літ.: seniūnija).

Такім чынам, павет складаецца з розных адміністрацыйных адзінак. Напрыклад, Вільнюскі павет ахоплівае самакіраванне горада Вільнюса (тэрыторыя якога складаецца з 21 староства), самакіраванне Вільнюскага раёна, Эляктрэнайскае самакіраванне, самакіраванні Тракайскага, Укмяргскага, Шальчынінкайскага, Швянчонскага і Шырвінтаскага раёнаў. У сваю чаргу, напрыклад, Вільнюскі раён уключае горад Нямянчыне, мястэчкі Бяздоніс, Майшагала, Міцкунай, Шумскас, вёскі і падзелены на 23 староствы.

Самакіраванні буйных гарадоў (Алітус, Вільнюс, Каўнас, Клайпеда, Панявежыс, Шаўляй) ахопліваюць тэрыторыю аднаго горада (у некаторых выпадках з прадмесцямі). Самакіраванні курортаў (Паланга і Нярынга) уключаюць размешчаныя побач з імі населеныя пункты.

Павет Адміністрацыйны цэнтр Плошча,
кв.км
Насельніцтва,
чал. (2011)[1]
Шчыльнасць,
чал./кв.км
Самакіраванне
1 Алітускі павет
Алітус 5425 (6) 157 766 (7) 29,08 (8)
2 Вільнюскі павет
Вільнюс 9760 (1) 810 403 (1) 83,03 (1)
3 Каўнаскі павет
Каўнас 8060 (3) 608 332 (2) 75,48 (2)
4 Клайпедскі павет
Клайпеда 5209 (7) 339 062 (3) 65,09 (3)
5 Марыямпальскі павет
Марыямпале 4463 (8) 161 649 (6) 36,22 (4)
6 Панявежыскі павет
Панявежыс 7881 (4) 250 390 (5) 31,77 (7)
7 Таўрагскі павет
Таўраге 4411 (9) 110 059 (10) 24,95 (9)
8 Цяльшэйскі павет
Цяльшэй 4350 (10) 152 078 (8) 34,96 (6)
9 Уцянскі павет
Уцяна 7201 (5) 152 004 (9) 21,11 (10)
10 Шаўляйскі павет
Шаўляй 8540 (2) 301 686 (4) 35,33 (5)
Усяго 65 300 3 043 429 46,61

Зноскі