Перайсці да зместу

Стацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 09:48, 30 красавіка 2023, аўтар VladimirZhV (размовы | уклад) (Літаратура: дапаўненне)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Ста́цыя[1] (ад лац.: statio — месцазнаходжанне) — пэўны ўчастак прасторы асяроддзя, які валодае сукупнасцю ўмоў (рэльефу, клімату, ежы, прытулку і г. д.), неабходных для існавання і пражывання на ім пэўнага віду жывёл. Паняцце стацыя ўжываецца толькі ў адносінах да віду. Кожнаму віду ўласцівы пэўны набор стацый, гэтакі характэрны, што можа служыць яго важнай адметнай прыкметай. Часцей ужываецца ў адносінах да наземных жывёл.

Стацыяй у больш вузкім сэнсе прынята называць участкі месцапражывання, якія выкарыстоўваюцца жывёлай для выканання якой-небудзь функцыі (гнездавыя, кармавыя стацыі) ці ў пэўны час дня ці года (дзённыя, начныя, сезонныя стацыі).

Характэрныя для кожнага віду стацыі размяшчаюцца ў межах відавага арэалу мазаікай. У сувязі з гэтым арэал віду ніколі не бывае заселены цалкам. Асобныя стацыі, якія засяляюцца відам, могуць вызначыцца шэрагам адрозненняў ў асаблівасцях рэльефу, расліннасці і т. п., То ёсць від звычайна валодае наборам стацый, некаторыя з якіх могуць мець рознае значэнне ў жыццёвым цыкле жывёл.

Зноскі