Перайсці да зместу

Бурундукі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:34, 24 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Бурундукі

Бурундук азіяцкі (Tamias sibiricus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tamias lliger, 1811


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180188
NCBI  13712
EOL  34417

Бурундукі́ (Tamias) — род млекакормячых сямейства вавёркавых.

Даўжыня цела да 19 см, хваста да 12 см; маса да 145 г. Уздоўж спіны на жаўтавата-бурым фоне 5 чорных палос.

Звыш 20 відаў. Пашыраны пераважна ў хвойных дясах Паўночнага паўшар’я. Найбольш вядомы бурундук азіяцкі (Tamias sibiricus), пашыраны ў лясах паўночнага ўсходу Еўропы і Азіі.

Добра лазяць па дрэвах, гнёзды робяць у норах.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Кормяцца насеннем дрэў, пупышкамі, грыбамі, ягадамі, зернем злакаў. Восенню збіраюць вялікія заласы ежы, якія выкарыстоуваюць вясной. Зімой у спячцы.

Промысел дзеля пушніны.