Луіс Алвіс ды Ліма-і-Сілва
Выгляд
Луіс Алвіс ды Ліма-і-Сілва, герцаг Кашыяс | |
---|---|
парт.: Luís Alves de Lima e Silva, Duque de Caxias | |
| |
Дата нараджэння | 25 жніўня 1803[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 мая 1880[1] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Жонка | Ana Luiza Carneiro Viana[d] |
Дзеці | Luís Alves de Lima e Silva[d] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Бразільская імперыя[d] |
Званне | маршал |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луі́с А́лвіс ды Лі́ма-і-Сі́лва, герцаг Кашы́яс (парт.: Luís Alves de Lima e Silva, Duque de Caxias; 25 жніўня 1803 — 7 мая 1880) — бразільскі маршал.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1851 годзе ў якасці галоўнакамандуючага бразільскай арміяй з вялікім поспехам дзейнічаў супраць аргенцінскага дыктатара Росаса. У 1857 і 1861—62 гадах быў ваенным міністрам і главой кабінета; у 1867 годзе ў вайне з Парагваем яму было даручана галоўнае камандаванне над аб’яднанымі войскамі Бразіліі, Аргенціны і Уругвая. У 1869 годзе Кашыяс заняў сталіцу Парагвая Асунсьён, але пасля гэтага пад маркай хваробы павінен быў перадаць кіраўніцтва графу д’Э, зяцю бразільскага імператара. У 1875—78 гадах ізноў быў ваенным міністрам і главой кабінета.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Luís Alves de Lima e Silva Caxias // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ https://www.ipatrimonio.org/valenca-fazenda-santa-monica-casa/#!/map=38329&loc=-22.392410220562695,-43.74460816383362,15
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Луіс Алвіс ды Ліма-і-Сілва
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).