Перайсці да зместу

Манаграма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Манаграма Альбрэхта Дзюрэра

Манагра́ма (грэч. μόνος — адзін, γραμμα — літара) — знак, складзены са злучаных паміж сабой, пастаўленых побач ці пераплеценых адна з адной пачатковых літар імя і прозвішча або са скарачэння цэлага імя.

Гісторыя

Манаграма на камені ў антычным тэатры. Міра. Лікія.

Манаграмы сустракаюцца на грэчаскіх манетах, з 350 года да н.э. Самыя раннія вядомыя манаграмы на грэчаскіх манетах, часта складаюцца з першых дзвюх літар назвы горада. Напрыклад, манаграма на манетах антычнага горада Ахая складаецца з літар альфа (Α) і хі (Χ) злучаных разам.

Манаграмы ў першыя стагоддзі нашай эры выкарыстоўваліся на медалях эпохі Траяна — Дэцыя і інш.

Манаграма Карла Вялікага

Манаграма ў мастацтве

Часцей за ўсё падобныя знакі сустракаюцца на творах мастацтва. Многія мастакі, пераважна жывапісцы і гравёры, выстаўляюць іх на сваіх працах замест подпісу. Часам для такога пазначэння прыналежнасці працы менавіта яму мастак пазначае яе дзе-небудзь на не асабліва бачным месцы, якой-небудзь, заўсёды адной і той жа фігурай — напрыклад, выявай крылатай змейкі (Лукас Кранах Старэйшы), кветкі гваздзікі (Бенвенута Цізі Гарафала), акуляраў (П. Брыль), савы (Херы мет дэ Блес) і г.д.[1][2][3]

Выкарыстанне манаграм

Хрызма

Аднак манаграмай, акрамя таго, завецца напісанне наогул усякага імя ў скарочаным відзе. Сюды ж адносяцца вензелі і маркі, якімі ў Сярэднявеччы, пачынаючы з VII стагоддзя, Папы, каралі і важныя асобы змацоўвалі свае граматы і загадвалі выразаць на сваіх пячатках, змяшчаліся на манетах, а таксама скарочаныя надпісы, які здаўна змяшчаліся на іконах і некаторых прадметах царкоўнага начыння. З XVI ст. выкарыстоўваюцца для гандлёвых, фабрычных і выдавецкіх марак. Часам манаграмы ўжываліся для знакаў адрознення, у ваеннай і прыдворнай форме. Вялікае распаўсюджванне манаграмы атрымалі ў прыватным побыце як метка ўладальніка на экслібрысах, ювелірных вырабах, бялізне, посудзе і інш.

Зноскі

  1. Ф. Брюильо. Dictionnare des monogrammes. В 2-х тт. 1817—18
  2. Ф. Брюильо. Table générale des monogrammes. 1820
  3. Г.-К. Наглер. Die Monogrammisten. В 5-ти тт. 1858—76

Спасылкі