Перайсці да зместу

Праліў Сміта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 02:12, 7 лістапада 2019, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў)
Праліў Сміта на карце

Праліў Сміта (англ.: Smith Sound) — праліў у Паўночным Ледавітым акіяне, падзяляе астравы Грэнландыя і Элсмір. З’яўляецца паўночнай часткай праліва Нэрса. Злучае мора Бафіна на поўдні і заліў Кейна — на поўначы.

Быў названы Уільямам Бафінам у 1616 годзе ад імя англійскага дыпламата Томаса Сміта. Прычым сам Бафін, як і некаторыя яго паслядоўнікі, выкарыстаў назву Заліў сэра Томаса Сміта (Sir Thomas Smith's Bay), бо лічыў што гэта заліў, які вядзе да горнага ланцуга, які ён назваў пагоркі Крокера (Crocker Hills).