Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў
Аляксандр Радзькоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Пётр Брыгадзін | ||||||
Пераемнік | Сяргей Маскевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 ліпеня 1951 (73 гады) |
||||||
Дзеці | Юлія Аляксандраўна Пярцова[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук | ||||||
Дзейнасць | матэматыка[1], педагогіка[1] і палітыка[1] | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў (1 ліпеня 1951, в. Вотня, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі палітык і вучоны.
Біяграфія
У 1973 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (цяперашні Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова). У 1974—1997 працаваў у ім на пасадах ад асістэнта кафедры да першага прарэктара. У 1982 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Актывізацыя навучання матэматыцы студэнтаў першага курса педагагічнага ВНУ: На прыкладзе алгебры ды тэорыі лікаў» (педагагічныя навукі). У 1996 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Навуковыя асновы тэставання ў сістэме непарыўнага навучання матэматыцы» (педагагічныя навукі)[2]. У 1997 прызначаны першым прарэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, а ў 2001 — яго рэктарам.
6 жніўня 2003 года прызначаны міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003—2010).
З 29 снежня 2010 года да 20 снежня 2014 года — першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта РБ. З 20 снежня 2014 года да 18 мая 2015 года — памочнік Прэзідэнта[3].
А. М. Радзькоў таксама ўзначальвае РГА «Белая Русь», з'яўляючыся старшынёй аб'яднання.
Званні і ўзнагароды
- Узнагароджаны медалём «За працоўную адзнаку», 31 снежня 1998 года і 3 красавіка 2006 года — Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь [4][5].
- Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.
Працы
- Алгебра и теория чисел: Атлас для самостоят. работы: Учеб. пособие для студентов физ.-мат. специальностей пед. ин-тов / А. М. Радьков, Б. Д. Чеботаревский.. — Мн.: Вышэйшая школа, 1992. — 286 с. — ISBN 5-339-00795-2.
- Лікі ды функцыі ў тэстах: Вучэб.-метад. дапаможнік / А. У. Кравец, А. М. Радзькоў. — Мн.: Скакун, 2000. — 188 с. — ISBN 985-6235-19-7.
Аляксандр Радзькоў з'яўляецца аўтарам і суаўтарам мноства дапаможнікаў па матэматыцы для вучняў сярэдняй школы.
Зноскі
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 4 красавіка 2023.
- ↑ Летапіс друку Беларусі. 1996. № 12 (снежань) (3648—3920). Мінск, Нацыянальная кніжная палата Беларусі. С. 30.
- ↑ Радьков освобожден от должности помощника Президента Республики Беларусь (руск.)
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 декабря 1998 г. №2021 «О награждении работников системы образования Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь» (руск.)
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 апреля 2006 г. №447 «Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»
- Нарадзіліся 1 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Быхаўскім раёне
- Члены партыі «Белая Русь»
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Дактары педагагічных навук
- Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
- Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
- Асобы
- Міністры адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Постаці беларускай палітыкі
- Рэктары Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
- Члены РГА «Белая Русь»