Царква Узвіжання Святога Крыжа (Аранчыцы)
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
в. Аранчыцы, Пружанскі раён Брэсцкай вобласці
Царква ў гонар Уздвіжання Крыжа Гасподняга
На заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1914 г. з цэглы на месцы драўлянага храма.'
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічную 4-часткавую падоўжна-восевую кампазіцыю храма складаюць 3-ярусная званіца, прамавугольная ў плане трапезная, кубападобная малітоўная зала, 5-гранная апсіда. Шатровая званіца (2 васьмерыкі на чацверыку) і 4-схільны дах асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на 8-гранных светлавых барабанах. У дэкоры фасадаў выкарыстаны зубчастыя фрызы, вытанчаныя пілястры і вуглавыя лапаткі. крыжы ў круглых разетках. Арыгінальнае вырашенне атрымалі бакавыя фасады асноўнага аб'ёму — вялікі арачны аконны праём фланкіраваны 2 ярусамі лучковых аконных праёмаў. Інтэр'ер асветлены светлавым барабанам на ветразях. Прастора трапезнай адкрыта ў залу шырокім арачным прасветам. Апсіда вылучана драўляным іканастасам. Абразы 18 ст. «Святы Мікалай», «Маці Божая Адзігітрыя».
'НГАБ у Г, Гродна, ф.849, воп.1, спр. 18.
Літаратура
Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.