Статуя Атланта (Нью-Ёрк)
Помнік | |
Статуя Атланта | |
---|---|
Atlas statue | |
| |
40°45′32,12″ пн. ш. 73°58′37,84″ з. д.HGЯO | |
Краіна | ЗША |
Ракфелераўскі цэнтр | Нью-Ёрк |
Архітэктурны стыль | арт-дэка |
Скульптар | Lee Lawrie[d] і Rene Paul Chambellan[d] |
Дата заснавання | 1937 |
Вышыня | 463 см |
Матэрыял | бронза |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Статуя Атланта — бронзавая статуя ў стылі арт-дэко перад Ракфелер-цэнтрам у цэнтры Манхэтэна, Нью-Ёрк, перад Пятай авеню, насупраць сабора Святога Патрыка. Скульптура адлюстроўвае старажытнагрэчаскага тытана Атласа, які падтрымлівае нябёсы. Яна была створана скульптарамі Лі Лоры (англ.: Lee Lawrie) і Рэнэ Поль Чэмбеланам (англ.: Rene Paul Chambellan) і была ўстаноўлена ў 1937 годзе.
Архітэктурны стыль
Скульптура ў стылі арт-дэко, як і ўвесь Ракфелер-цэнтр. Вышыня скульптуры 4,57 метраў, з пастаментам — 13,5 метраў, вышынёй з чатырохпавярховы будынак. Яна важыць сем тон і з'яўляецца самай буйной скульптурай у Ракфелер-цэнтры. Вось Поўнач-Поўдзень армілярнай сферы на плячах тытана, паказваюць на Палярную зорку, якую відаць з Нью-Ёрка.
Крытыка
Калі Атлас быў адкрыты ў 1937 годзе, некаторыя людзі пратэставалі, сцвярджаючы, што яна была падобная на Мусаліні. Пазней мастак Джэймс Мантгомеры Флэг (англ.: James Montgomery Flagg) апісаў гэта так: «Статуя вельмі падобная на тое, як Мусаліні ўяўляе самога сябе».
Іншая інфармацыя
Статую часта асацыююць з рухам аб'ектывістаў (у сувязі з яе падобнасцю на працу «Атлант расправіў плечы» Айна Рэнда), аднак яна з'явілася раней, чым узнік рух.
Спасылкі
Галерэя
-
Статуя ў поўны рост
-
Статуя ўначы, насупраць сабора Святога Патрыка
-
Статуя ў Ракфелераўскім цэнтры