Перайсці да зместу

Хешван

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 10:20, 21 сакавіка 2013, аўтар РобоСтася (размовы | уклад) (untagged non-categorized.)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Хешван (іўр.: חֶשְׁוָן) — другі месяц яўрэйскага календара (пры адліку паводле Торы - восьмы). Адпавядае звычайным месяцам кастрычнік або кастрычнік-лістапад. Складаецца з 29 або 30 дзён.

Поўная назва месяца - мархешван - паходзіць з акадскай мовы, і азначае «восьмы месяц». Народная этымалогія інтэрпрэтуе назву месяца як «мар-хешван» (горкі хешван), бо гэта адзіны месяц у яўрэйскім календары, на які не прыпадае ніводная знамянальная падзея або свята.