Перайсці да зместу

Мешка I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 03:51, 9 сакавіка 2013, аўтар Legobot (размовы | уклад) (Bot: Migrating 42 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q53435 (translate me))
Партрэт працы Яна Матэйкі

Мешка І (92294525 мая 992) – князь палян з дынастыі Пястаў. Сын Земамысла і бацька Баляслава Храбрага.

Мешка I з'яўляецца першым гістарычным князем палян, які разглядаецца як фактычны творца польскай дзяржаўнасці. Првцягваў палітыку свайго бацькі і дзеда, якія валадарылі на землях сучаснай Вялікай Польшчы. З дапамогай племяных саюзаў або ваеннай моцы падпарадкаваў Куявію, а таксама верагодна Усходняе Памор'е і Мазовію. Працяглую частку свайго жыцця вёў барацьбу за Заходняя Памор'е, у апошніх гадах жыцця распачаў вайну з чэхамі, як вынік здабыта Сілезія і Малая Польшча.

Правёў хрышчэнне свайго народу ў 966 г. па каталіцкаму абраду, такім чынам далучыўшы сваю краіну да заходнееўрапейскай культуры. На ўсіх далучаных тэрыторыях Мешка праводзіў рэформы накіраваныя на стабілізацыю і ўзбагачэнне эканомікі.

Мешка І харакырызуецца як спраўны палітык і таленавіты правадыр, які наладзіў дыпламатычныя сувязі спачатку з чэхамі, а ў наступным з шведамі і немцамі.

Мешка памёр 25 мая 992. Верагодна быў пахаваны ў познаньскім касцёле. У рэальнасці прах першага ўладара Польшчы нідзе не знойдзены, таксама не вядома месца смерці.

Сям'я

Да шлюбу з Дубраўкай, у Мешка было 7 жонак, не вядома ці былі ад гэтых звязкаў дзеці.

Ад шлюбу з Дубраўкай меў сына Баляслава і дочку Святаславу. Ад сваёй другой жонкі меў трох сыноў Мешка, Ламберта і Святаполка. Нашчадкам стальца стаў старыйшы з сыноў - Баляслаў.

Гл. таксама

Шаблон:Link FA