Танганьіка
Танганьіка | |
---|---|
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 773 м |
Даўжыня |
|
Шырыня | 72 ± 1 км |
Плошча | 32,9 тыс. км² |
Аб’ём | 18 900 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1 828 км |
Найбольшая глыбіня | 1470 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 231 000 км² |
Упадаюць | Рузізі, Малагарасі |
Размяшчэнне | |
Размяшчэнне | Цэнтральная Афрыка |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Танганьіка — буйное возера ў Цэнтральнай Афрыцы. Другое па глыбіні (пасля возера Байкал) возера планеты, адно з самых старажытных па паходжанню. Берагі возера належаць чатыром краінам — Дэмакратычнай рэспубліцы Конга, Танзаніі, Замбіі і Бурундзі.
Даўжыня возера — каля 650 км, шырыня — 40—80 км. Плошча 34 тыс. км². Ляжыць на вышыні 773 метраў над узроўнем мора ў тэктанічнай упадзіне Усходне-Афрыканскай зоны разломаў. Прыбярэжныя ландшафты, як правіла, уяўляюць сабой велізарныя скалы і толькі з усходняга боку берагі спадзістыя. На заходнім узбярэжжы стромкія бакавыя сцены Усходне-Афрыканскай рыфтавай зоны, якія фарміруюць берагавую лінію, дасягаюць 2000 м у вышыню. Берагавая лінія спярэшчаная бухтамі і залівамі. Самы вялікі з іх — заліў Бертана. Сілкуецца возера ад некалькіх прытокаў. Адзіная вынікаючая рака — Лукуга (Lukuga) пачынаецца ў сярэдняй частцы заходняга ўзбярэжжа і цячэ на захад, злучаючыся з ракой Заір, якая ўпадае ў Атлантыку.
У возеры водзяцца гіпапатамы, кракадзілы, шмат вадаплаўнай птушкі. Добра развітыя рыбалоўства і суднаходства.
Старажытнасць возера і доўгі перыяд ізаляцыі прывялі да развіцця вялікай колькасці эндэмічных арганізмаў, у тым ліку з сямейства Cichlidae (цыхлід). З больш чым 200 разнавіднасцяў рыб каля 170 — эндэмікі.
Танганьіка населеная прыкладна да глыбіні 200 м, ніжэй гэтай адзнакі назіраецца высокая канцэнтрацыя серавадароду і жыццё адсутнічае да самога дна. Гэты пласт возера з'яўляецца велізарным «магільнікам», якія складаюцца з арганічнага глею і ападкавых мінеральных злучэнняў.
Тэмпература вады Таньганьікі строга адрозніваецца па пластах. У верхнім пласце тэмпература вагаецца ад 24 да 30 градусаў, з паніжэннем на вялікіх глыбінях. З-за рознай шчыльнасці вады і адсутнасці прыдоннага цячэння пласты не змешваюцца, і тэмпература на ніжніх гарызонтах дасягае ўсяго толькі 6-8 градусаў.
Вада Таньганьікі вельмі празрыстая (да 30 м). У ёй у невялікіх канцэнтрацыях растворана мноства соляў, так што па сваім складзе яна нагадвае моцна разведзеную марскую. Калянасць вады (у асноўным абумоўленая солямі магнію) вагаецца ад 8 да 15 градусаў. Вада мае шчолачную рэакцыю, РН 8,0 — 9,5.
Возера адкрылі ў 1858 годзе англійскія вандроўнікі Рычард Фрэнсіс Бёртан і Дж. Спік.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Шаблон:Burundi-geo-stub
Шаблон:Zambia-geo-stub
Шаблон:Africa-stub