Перайсці да зместу

Танганьіка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Танганьіка
Рыбацкае судна на возеры Танганьіка
Рыбацкае судна на возеры Танганьіка
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 773 м
Даўжыня
  • 673 км
Шырыня 72 ± 1 км
Плошча 32,9 тыс. км²
Аб’ём 18 900 км³
Даўжыня берагавой лініі 1 828 км
Найбольшая глыбіня 1470 м
Басейн
Плошча вадазбору 231 000 км²
Упадаюць Рузізі, Малагарасі
Размяшчэнне
Размяшчэнне Цэнтральная Афрыка
Краіна
Танганьіка (Афрыка)
Танганьіка
Танганьіка
Танганьіка (Танзанія)
Танганьіка
Танганьіка
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Здымак з космасу

Танганьіка — буйное возера ў Цэнтральнай Афрыцы. Другое па глыбіні (пасля возера Байкал) возера планеты, адно з самых старажытных па паходжанні. Берагі возера належаць чатыром краінам — Дэмакратычнай рэспубліцы Конга, Танзаніі, Замбіі і Бурундзі.

Даўжыня возера — каля 650 км, шырыня — 40—80 км. Плошча 34 тыс. км². Ляжыць на вышыні 773 метраў над узроўнем мора ў тэктанічнай упадзіне Усходне-Афрыканскай зоны разломаў. Прыбярэжныя ландшафты, як правіла, уяўляюць сабой велізарныя скалы і толькі з усходняга боку берагі спадзістыя. На заходнім узбярэжжы стромкія бакавыя сцены Усходне-Афрыканскай рыфтавай зоны, якія фарміруюць берагавую лінію, дасягаюць 2000 м у вышыню. Берагавая лінія спярэшчаная бухтамі і залівамі. Самы вялікі з іх — заліў Бертана. Сілкуецца возера ад некалькіх прытокаў. Адзіная вынікаючая рака — Лукуга (Lukuga) пачынаецца ў сярэдняй частцы заходняга ўзбярэжжа і цячэ на захад, злучаючыся з ракой Заир, якая ўпадае ў Атлантыку.

У возеры водзяцца гіпапатамы, кракадзілы, шмат вадаплаўнай птушкі. Добра развітыя рыбалоўства і суднаходства.

Старажытнасць возера і доўгі перыяд ізаляцыі прывялі да развіцця вялікай колькасці эндэмічных арганізмаў, у тым ліку з сямейства Cichlidae (цыхлід). З больш чым 200 разнавіднасцяў рыб каля 170 — эндэмікі.

Танганьіка населеная прыкладна да глыбіні 200 м, ніжэй гэтай адзнакі назіраецца высокая канцэнтрацыя серавадароду і жыццё адсутнічае да самога дна. Гэты пласт возера з'яўляецца велізарным «магільнікам», якія складаюцца з арганічнага глею і ападкавых мінеральных злучэнняў.

Тэмпература вады Таньганьікі строга адрозніваецца па пластах. У верхнім пласце тэмпература вагаецца ад 24 да 30 градусаў, з паніжэннем на вялікіх глыбінях. З-за рознай шчыльнасці вады і адсутнасці прыдоннага цячэння пласты не змешваюцца, і тэмпература на ніжніх гарызонтах дасягае ўсяго толькі 6-8 градусаў.

Вада Таньганьікі вельмі празрыстая (да 30 м). У ёй у невялікіх канцэнтрацыях растворана мноства соляў, так што па сваім складзе яна нагадвае моцна разведзеную марскую. Калянасць вады (у асноўным абумоўленая солямі магнію) вагаецца ад 8 да 15 градусаў. Вада мае шчолачную рэакцыю, РН 8,0 — 9,5.

Возера адкрылі ў 1858 годзе англійскія вандроўнікі Рычард Фрэнсіс Бёртан і Дж. Спік.

Літаратура


Шаблон:Burundi-geo-stub Шаблон:Zambia-geo-stub Шаблон:Africa-stub