Перайсці да зместу

Атава (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:39, 29 мая 2012, аўтар 178.124.229.50 (размовы) (Новая старонка: ''''Атава''' (фр. rivière des Outaouais, англ. Ottawa) — рака на паўднёвым усходзе Канады, найболь...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Атава (фр. rivière des Outaouais, англ. Ottawa) — рака на паўднёвым усходзе Канады, найбольш буйны прыток ракі Святога Лаўрэнція (левы). Даўжыня 1271 км. Плошча вадазбору 146 тыс. км ². Басейн размешчаны на тэрыторыі правінцый Квебек (65%) і Антарыа (35% тэрыторыі). Атава выцякае з возера Капімічыгама, размешчанага на Лаўрэнційскім ўзвышшы. Сярэднегадавы расход вады ў вусці - 1950 м ³/с.